Даслаць навіну
Знайсці
29.03.2020 / 12:07 9

Ва Украіне адмовіліся ад шпіталізацыі «лёгкіх» хворых на COVID-19

Міністэрства аховы здароўя Украіны абнавіла стандарт аказання медыцынскай дапамогі хворым на COVID-19, цяпер ён прадугледжвае шпіталізацыю толькі хворых у стане сярэдняй цяжкасці і цяжкім, піша «Українська правда».

Павялічыць

Пра гэта заявіў галоўны санітарны доктар Украіны Віктар Ляшко на брыфінгу ў нядзелю.

«Учора мы абнавілі стандарт аказання медыцынскай дапамогі хворым на каранавірусную хваробу… З сёння Украіна будзе працаваць па новых стандартах медыцынскай дапамогі. Мы збіраемся ўкараніць клінічнае сартаванне. Шпіталізаваць у бальніцы павінны хворых у сярэдняй і цяжкай ступені. Усе астатнія павінны лячыцца ў амбулаторных умовах пад наглядам і медыка-санітарным кантролем», — заявіў ён.

Аналагічны падыход практыкуюць іншыя еўрапейскія краіны з моцным пранікненнем каранавіруса, у тым ліку Францыя, Італія, Швецыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

1
Ліцьвін металіст / адказаць
29.03.2020 / 20:55
Узровень бальніц звыш кепскі, вось таму такі і вынік, ну ў нас уласна тое ж самае.
2
Крэйзі / адказаць
29.03.2020 / 22:01
Ян Севярын Бакей, вы ж зразумейце, што насамрэч выпадкаў не 400+, а ўжо даўно 4 тысячы ці больш, проста не тэставалі яшчэ ўсіх. Ложкаў не хопіць у ніводнай краіне на ўсіх.
1
Ян Севярын Бакей / адказаць
30.03.2020 / 06:41
Крэйзі,пра статыстыку я здагадваюся, але меў на увазе, што пакуль 4000 , іх ізаляваць прасьцей, чым пачакаць два -тры дні і мець тады ўжо 40 тысяч плюс... Думаю, усе тут разумеюць, што любую хваробу лягчэй лячыць напачатку, любы пажар тушыць , калі ён першыя языкі полымя паказаў, любую эпідэмію душыць з першых выпадкаў заражэньня .
Пы.сы. Хаця не, не ўсім гэта ўцямна. нават і тут ёсьць падцяўквалы мазаічнага вірусолага, які скача на трактары з лазьні на лёд какейных турніраў ( і ўсіх цягне за сабою ў прорву...)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30