Даслаць навіну
Знайсці
28.03.2020 / 12:38 34

74-гадовага экс-работніка Міністэрства абароны пакараюць за абразу беларускай мовы

Адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска рыхтуе справу аб адміністратыўным правапарушэнні, якое здзейсніў 74-гадовы Уладзімір Кажэўнікаў, былы работнік Міністэрства абароны Беларусі.

Павялічыць

Уладзімір Кажэўнікаў. Фота vsr.by

Жыхар Гомеля Яўген Скочка звярнуў увагу на брыдкія выказванні Кажэўнікава ў фэйсбуку. Былы журналіст адмаўляў беларускай мове ў існаванні, называў яе выродлівай руска-польскай мешанінай.

За публічную абразу беларускай мовы Кажэўнікаў можа быць пакараны штрафам у памеры ад 4 да 10 базавых велічыняў.

Уладзімір Кажэўнікаў родам з Яраслаўля (Расія). У 2015 годзе Кажэўнікаў, працуючы ў Міністэрстве абароны, пісаў, што Беларусь з’яўляецца часткай «рускага свету», а назву краіны ён прынцыпова пісаў «Белоруссія». У хуткім часе ён быў звольнены з інфармацыйнага агенцтва «Ваяр». Зарабляе грошы, пішучы сцэнары для расійскіх стужак. Жыве ў Маскве.

Чытайце. Былы работнік сайта Мінабароны распускаў чуткі пра сотні загінулых у «Арэна-Сіці»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

3
Матыльда / адказаць
30.03.2020 / 11:09
Можа быць пакараны? Павінен быць пакараны! Мова - гэта сьвятое, без мовы няма нацыі! Напэўна  спадара Кажэўнікава гэта не хвалюе, бо ўяго есць рскі язык і Расея.
Абавязкова трэба яго пакараць за абразу мовы!
0
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / адказаць
30.03.2020 / 19:09
Естественно - что тебя накажут за оскорбление Нашей Мовы !!      Куда же ты - денешься ??! )))
0
Ladzimir / адказаць
31.03.2020 / 20:49
Лічу- не трэба караць. Стары ..........- адразу бачна, ен свае адпрацаваў, і ўжо адэкватна меркаваць не можа. Даруйце яго!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31