Знайсці
27.03.2020 / 22:0716РусŁacБел

У ЗША ўзніклі адмоўныя цэны на нафту

У ЗША попыт на нафту апусціўся да такога ўзроўню, што асобныя вытворцы вымушаныя даплачваць за разгрузку сховішчаў, перадае Bloomberg.

Цана мінус 19 цэнтаў за бараль была зафіксавана на гатунак нафты Wyoming Asphalt Sour. Кампанія Mercuria Energy Group Ltd. пачала прапаноўваць яе спажыўцам 19 цэнтаў за кожны бараль, вывезены са сховішча. 26 сакавіка цана аднавілася да $2 за бараль, пры тым што яшчэ ў канцы лютага кошт вагаўся ў раёне $25-27.

Wyoming Asphalt Sour — сярністая нафта, якая здабываецца ў штаце Ваёмінг. Звычайна яе выкарыстоўваюць для вытворчасці бітуму і асфальту. З-за вялікага аб'ёму прымешак, у першую чаргу серы, яе складана перапрацоўваць, што абумоўлівае яе значна больш нізкі кошт у параўнанні з эталоннымі гатункамі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930