Знайсці
27.03.2020 / 21:1614РусŁacБел

Паўночная Македонія ўступіла ў НАТА

Паўночная Македонія сёння, 27 сакавіка, афіцыйна далучылася да НАТА. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Злучаных Штатаў Амерыкі Майк Пампеа.

Па словах амерыканскага дзяржсакратара, сёння Вашынгтон атрымаў дакумент аб далучэнні Паўночнай Македоніі да НАТА. Сцяг Паўночнай Македоніі 30 сакавіка падымуць над штаб-кватэрай НАТА.

«27 сакавіка 2020 года ЗША як дэпазітарый дагавора атрымалі дакумент аб далучэнні Рэспублікі Паўночная Македонія да Паўночнаатлантычнага дагавора, што зрабіла Паўночную Македонію 30-м саюзнікам па НАТА», — заявіў Пампеа.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера