Знайсці
27.03.2020 / 19:264РусŁacБел

Нецвярозы наведвальнік кафэ на вачах у дачкі пабіў афіцыянта чаркай ВІДЭА

У адным з барысаўскіх кафэ 39-гадовы гараджанін у прысутнасці сваёй непаўналетняй дачкі пабіў афіцыянта шкляной чаркай, паведамілі ў МУС.

У абедзенны час 23 сакавіка мужчына з дзяўчынкай прыйшлі ва ўстанову, дзе з ежай наведвальнік замовіў спіртное для сябе. Калі плаціў, бацька дзіцяці ўзяў са стала чарку і ўдарыў ёю афіцыянта. Той змог збегчы ад крыўдзіцеля. Апошні наўздагон шпурнуў посуд, але не трапіў. Затым наведвальнік сышоў, а персанал выклікаў міліцыю.

Мужчына раскаяўся і патлумачыў свае дзеянні тым, што яму нападпітку здалося, што афіцыянт паводзіў сябе груба.

Следчыя распачалі крымінальную справу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930