Даслаць навіну
Знайсці
27.03.2020 / 20:17 28

«Сітуацыя катастрафічная», «выручкі няма»: беларускі бізнэс расказвае, што змянілася з прыходам каранавіруса

У грамадстве ўжо асцярожна гавораць пра тое, што ўплыў каранавіруса і закрытых межаў становіцца цалкам прыкметным — прыбыткі бізнэсу пачалі падаць, кліенцкая база скарачаецца. 

Вакол гэтага разгараюцца і спрэчкі наконт палітыкі ўладаў не ўводзіць каранцін — слушна гэта ці не? 

Чытайце: Кім: Лукашэнка ратуе Беларусь ад катастрофы, не ўводзячы каранцін. Вячорка: Злачынна!

«Наша Ніва» спыталася, як ідуць справы ў невялікіх беларускіх бізнэсаў, і як іх уласнікі ставяцца да магчымага ці немагчымага каранціну. 

Іван Мураўёў, уласнік мінскай «Кальяннай №1». 

Павялічыць

Іван Мураўёў у сваёй кальяннай

Як мы маемся? Я магу сустрэчным пытаннем адказаць — вам журналіст не патрэбны ў газету? Калі сцісла, то людзей няма, кальяны не прадаём, выручкі няма. 

Вядома, санстанцыя забараніла нам прадаваць кальяны, а гэта — асноўнае. Так, ёсць алкаголь у бары, ёсць паесці, але гэта спадарожныя паслугі, калі не прадаём галоўны прадукт, то людзі абіраюць нешта іншае, гэта лагічна. 

Пакуль у мяне ёсць дадатковая крыніца прыбытку, я яшчэ і як аператар нешта зарабляю — аддаю гэтыя грошы як заробкі сваім людзям. Да таго ж, у мяне добры арэндадаўца — ён знізіў арэнду, а як жывуць мае калегі-канкурэнты я не ведаю, бо не ва ўсіх так. На Зыбіцкай, напрыклад, ніхто не хоча зніжаць арэнду, а яна там пачынаецца ад 30 еўра за метр. 

Ну і людзі цяпер не ідуць: памятаю, пасля першага выпадку каранавіруса неяк усё засталося незаўважным, прайшлі выходныя — палову адрэзала, яшчэ выхадныя — працэнтаў 10% ад наведнікаў засталося. А цяпер добра, калі пару чалавек за дзень зойдзе. 

І калі разважаць пра каранцін, то ён можа быць у такім выглядзе, што дзяржава, калі яна вырашыць яго ўводзіць, бярэ на сябе адказнасць і кажа, што яна дапаможа ў выглядзе канікул па арэндзе, нейкіх выплат работнікам, то пра гэта можна разважаць. Калі не… то вірус-вірусам, а есці хочацца. 

Бо што мне рабіць тады? Работнікі — гэта маладыя рабяты, яны здымаюць тут кватэры, калі я не змагу плаціць, то дзе яны будуць жыць і што есці? Працаваць дыстанцыйна афіцыянт не можа. 

Аляксандр Сталярскі, гаспадар аграсядзібы «Коні-Поні», Валожынскі раён. 

Аграсядзібы — гэта бізнэс вельмі ўмоўны. Хутчэй дадатковая крыніца даходаў для людзей, якія жывуць у сельскай мясцовасці.

Раней так — хтосьці больш меў, хтосьці менш, але ва ўсіх нешта было, цяпер жа сітуацыя катастрафічная: званкоў вельмі мала, замоваў вельмі мала, ад замоваў на красавік людзі паадмаўляліся.

Павялічыць

Інтэр'ер агра-сядзібы «Коні-Поні», фота з сацыяльных сетак

Мы ўвогуле ўчора вырашылі, што правільна ў такіх умовах будзе сысці цалкам на каранцін, пачнём працаваць не раней за май. 

Калі шукаць у гэтым пазітыў, то хай гэта будзе добра таму, што ёсць час падрыхтавацца да сезону, рамонты нейкія зрабіць, пакуль нікога ў хаце няма. З іншага боку — невядома, а ці спатрэбіцца гэтая падрыхтоўка. 

Я дык ужо пенсіянер, у мяне ёсць крыніцы прыбытку іншыя, а наёмных работнікаў як такіх і няма ў мяне — то дачка, то зяць дапаможа. 

А ў нашым Валожынскім кластары, як я кажу, з размоў… «замежны турыст» — такога паняцця зусім няма ўжо, усё.

На найбліжэйшы час замоваў няма ні ў каго.

Ігар Кольчанка, кіраўнік PR-студыі Sette

Павялічыць

Ігар Кольчанка

У нас ёсць дзве часткі работы, першая — анлайнавыя актыўнасці, усё што мы робім з медыя, блогерамі, у шырокім сэнсе.

Другая частка работы — івэнты і мерапрыемствы. 

Зразумела, што праз каранавірус другая гэтая частка адвалілася цалкам.

Усе запланаваныя ў афлайне мерапрыемствы былі адмененыя, нават мінімальны афлайн пераводзіцца ў анлайн. 

Мы ж працуем праектна, значыць, пад кожны праект збіраецца каманда. І калі івэнты адваліліся, адпаведна, каманда пад гэтыя івэнты не запатрабавана. 

Скажу так, у нас месяц таму, напрыклад, было восем праектаў, з якіх тры ўжо адвалілася, з нейкімі летнімі праектамі пакуль што нічога не зразумела. Нейкія кліенты з ліку сярэдняга бізнэсу ўжо сышлі, як найбольш уразлівыя. 

Мы паступілі так — з часткай супрацоўнікаў, якія праходзілі стажыроўкі і выпрабавальныя тэрміны, не працягнулі кантакты, гэта ўжо адбылося.

Не тое каб я супер-дасведчаны бізнэсмен, які перажыў дзесяць крызісаў і разумее, як трэба дзейнічаць цяпер, але я прадбачу, што тыя праблемы, якія цяпер ёсць, яны нясуць наступствы для нашай эканомікі і нашай сферы канкрэтна, сёння я паставіў мэты скараціць выдаткі кампаніі, каб утрымацца на плаву. 

Сёння ўвесь сярэдні і дробны бізнэс, у якога няма падушкі бяспекі, так робіць. Напэўна, спрабуюць знайсці арэнду танней, надзяліць для аптымізацыі работнікаў дадатковымі функцыямі, падрыхтавацца да таго, што гэтая рэцэсія можа быць больш працяглай, чым два-тры месяцы, «да цяпла». Мы гэтак жа рыхтуемся. 

Прагназуем, што трэба будзе працаваць у нейкім ваенным рэжыме, але не губляем аптымізму, будзем працаваць у новых умовах. 

Іван Шыла, саўладальнік клінінгавай фірмы «Чысты Кіт»

Іван Шыла

Замоў стала менш працэнтаў на 30%, з улікам курса — у два разы. І не толькі таму, што ў далярах мы сталі зарабляць менш, але і таму, што падаражэла рэклама ў Гугле, а таксама расходнікі: мыйныя сродкі, пальчаткі і гэтак далей. 

Пакуль што проста стала менш грошай, але пытанне, што будзе далей. Напэўна, стане горш, у гэтым сэнсе ў найбліжэйшы час зарабляць у Мінску будзе складана. 

Ёсць клінігавыя кампаніі, якія вынайшлі «антывірусную прыборку» і спрабуюць яе прадаць, але нам такая стратэгія падалася не вельмі чэснай. 

Але адаптаваліся ў тым плане, што робім антыбактэрыяльную апрацоўку, работнікі носяць белыя касцюмы і маскі, ахоўныя акуляры, як на фота з Кітая, карацей. 

Як гэта будзе далей, я пакуль што не магу сказаць, пытанне аб закрыцці не стаіць, але і росту мы больш не чакаем, упершыню за 3 гады колькасць замоў стала скарачацца. 

За гэты месяц мы спрабуем адаптавацца і падрыхтавацца да спынення дзейнасці ўвогуле, каб, калі ўвядуць каранцін, гэта не стала нечаканасцю. Вось мы адкрыліся і ў Кіеве, і там з увядзеннем каранціну колькасць замоў моцна ўпала. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Арцём Гарбацэвіч

3
Таки вот / адказаць
28.03.2020 / 16:02
Андрэй Кім,
Андрэй Кім, Туш, вы не ўлічваеце таго, што гэтыя бізнэсоўцы маюць наёмных супрацоўнікаў, якіх яны вымушаны звальняць.

https://nn.by/?c=ar&i=248841
Чем хуже, тем лучше. На голодный желудок лучше усвоение революционной идеологии о необходимости смены власти.
1
вусцішны троль / адказаць
28.03.2020 / 16:38
За 26 гадоў бізнес ужо павінен быў прызвычаіцца, што крызісы і рэцэсіі для луканомікі гэта норма!
4
Эхо / адказаць
28.03.2020 / 20:51
Базара нет - вас 500 000 в стране. Армия!  Ни от контракта, ни от получки и прочей беды не зависите. Захотите - сметёте любой режим и построите свой, какой захотите - честный, свободный и справедливый. Не машины каждый год менять и коттеджи строить, с презрением и брезгливостью глядя на зависимых и бесправных работяг, чуть что, упрекая их, что не хотят работать, поэтому и живут в дерьме. Отстаивать свои права "свободных людей". Вперёд! Только вот беда, армия из вас, как из дерьма пуля. Уже ведь пробовали. Жадность, зависть, корысть, беспринципность, трусость не дали развернуться. Так что, ни чего, кроме брезгливости, эти сопли не вызывают.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30