Даслаць навіну
Знайсці
27.03.2020 / 17:19 6

Ашуканцы прапаноўваюць пенсіянерам «прышчэпку» ад каранавіруса за 250 рублёў

Ашуканцы прапаноўваюць адзінокім мінчукам выратавацца ад небяспечнага віруса з дапамогай неіснуючай прышчэпкі. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» расказала сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Павялічыць

Фота Надзеі Бужан.

— Аферысты звяртаюцца да пажылых гараджан, прадстаўляючыся работнікамі сацыяльнай службы, і гатовыя зрабіць вакцыну за 250 рублёў, — удакладніла спецыяліст. — Добра, што мае падапечныя, пачуўшы такую «прапанову», адразу тэлефануюць мне. Я ў сваю чаргу тлумачу, што не на «прышчэпку» трэба згаджацца, а ў міліцыю тэлефанаваць.

У ГУУС Мінгарвыканкама звярнулі ўвагу, што падобных заяў у органы ўнутраных спраў не паступала, але савет сацработніка сваім падапечным ухвалілі.

— Не адчыняйце дзверы незнаёмым людзям, у тым ліку тым, хто прадставіўся супрацоўнікам сацыяльнай або камунальнай службы, — папярэдзіла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Наталля Ганусевіч. — Спачатку папрасіце наведвальнікаў паказаць дакументы, а потым патэлефануйце ў ТЦСАН свайго раёна і ўдакладніце, ці гэта іх супрацоўнік. Аб няпрошаных наведвальніках можна паведаміць у міліцыю.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

10
Максим Дизайнер / адказаць
27.03.2020 / 18:50
Кругом работающие пенсионеры,

Эталонный селюк в вакууме, которого жизнь обидела тем, что родился в городском гетто или на деревне. Возвращайся на малую родину, и там выносит картошку из колхозов. Здесь по по головке милиция может настучать.
0
Юзік Крулеўскі / адказаць
27.03.2020 / 20:48
Скураныя крылы

І дзе яны бяруць гэтую базу адзінокіх пенсіянераў?

А ўсё вельмі проста! Гадоў 10 таму патэлефанавалі і запрасілі  на "прэзентацыю" рондаляў у кавярню ў Глыбокім. Я  наіўны нават спачатку і заганарыўся, што запрасілі -- будзе тэма для артыкула і фоткі. У срацы! Сказалі фоткаць нельга! Я тады і пенсіянерам не быў, але ў асноўным там 90 адсоткаў былі пенсіянеры. Раздалі напачатку анкеты ўсім, якія сказалі абавязкова запоўніць. А там запісваеш усялякія дадзеныя: ФІО, узрост... Асобным пунктам ідзе -- напішыце 10  тэлефонных нумароў сваіх знаёмых. Потым зухаватыя мальцы і дзеўкі прэзентуюць розныя забугорныя рондалі і патэльні. Смажаць яйка, напрыклад, без алею -- і яно не падгарае, лёгка здымаецца. Потым на вачох усіх за 10 хвілінаў спяклі кекс... Карацей кажучы -- выдатны посуд для гатавання здаровай ежы, што важна, перадусім для пенсіянераў!  Называюць кошт тых рондаляў. Потым розыгрыш анкетаў. Пачынаюць запрашаць пенсіянераў на персанальнае абмеркаванне -- што будзе выбіраць? Няма грошай -- бяры ў крэдыт. Я як пачуў пра цэны і пра крэдыты -- адразу зматаў вудачкі адтуль. Але галоўнае -- у іх засталася база дадзеных, якую ты пакінуў на 10 чалавек і на сябе, тое зрабілі і ўсе іншыя чалавек 30. Такія "прэзентацыі" рондаляў і патэльняў праводзяцца мо штомесяц. Во адкуль тая база!
За гэтыя 10 гадоў больш не хадзіў ніколі! Але штомесяц, а то і 2 разы на тыдзень, тэлефануюць і тэлефануюць... Запрашаюць!  Я пасылаю іх -- на 3 вясёлых літары! Бо той хто звоніць -- звычайна жанчына з мілым голасам -- проста так не адчэпіцца! Яшчэ прачытае лекцыю, што твая прысутнась -- абавязковая, нечага дома сядзець і абы чым займацца!
1
Жвір / адказаць
28.03.2020 / 05:07
Юзік Крулеўскі
За гэтыя 10 гадоў больш не хадзіў ніколі!
Čamu ? Vos` dzivak ! Možna ž schadzic`, panazirac`, kali čas josc`, a ū ankecie namaliavac` chvihu,..ci try viasiolych litary,..ci niepasredna toje, što tyja litary aznačajuc`,...dy i pajsci damoū... :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31