Даслаць навіну
Знайсці
27.03.2020 / 15:20 9

Лукашэнка перасцярог прыватныя кампаніі ад звальненняў у час крызісу

Павялічыць

president.gov.by

У час наведвання «Белгіпса» Аляксандр Лукашэнка перасцярог бізнэс ад звальнення людзей у складаны час, паведамляе прэс-служба.

«Асабліва прыватныя прадпрыемствы, я заўважыў (учора інфармацыя паступіла), пачалі згортваць працу, перш за ўсё будаўнічыя фірмы, і, галоўнае, звальняць людзей. Перадайце прыватнікам, каб усе пачулі: калі толькі хоць адна кампанія, дробная або вялікая, выкіне на вуліцу людзей (у дзяржаўных гэта немагчыма, таму што мы гэта кантралюем), яна наўрад ці далей будзе існаваць у Беларусі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў цяжкі час людзей, наадварот, падтрымліваць і захоўваць працоўныя месцы. Ён упэўнены, што ў бізнэсу ёсць для гэтага магчымасці. «Няхай у сябе ў кішэнях, сейфах парыюцца, падтрымаюць сваю кампанію і людзей, якія на іх працавалі і зараблялі гэтыя грошы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, пакуль сітуацыя не з'яўляецца праблемнай у Беларусі, але негатыўныя тэндэнцыі ўжо вызначаюцца. «Гэта толькі пачатак. Але можа быць горш. Выкінуць людзей прасцей. Кішэні грашыма набітыя, асабліва ў будаўнікоў: на кватэрах зарабілі. Зараз ён людзей выкіне і гэтыя грошы будзе марнаваць на сябе, а потым прыйдзе і скажа: я ж працоўныя сілы магу аднавіць, але дай мне ці танны крэдыт, або субсідыю з бюджэту. Няхай апошнім падзеляцца, але людзей на вуліцу не выкідаюць», — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

0
Alisa / адказаць
27.03.2020 / 19:07
учора пазванілі знаемай брыгадзе будаўнікоў - кошты у іх усе у баксах - 20 уе за метр .. ну іх((
0
a.hto.tam.idze / адказаць
27.03.2020 / 19:31
Не думаю, што шмат у якіх дробных ці сярэдніх бізнесаў былі ілюзіі наконт фінансавай падтрэмкі падчас крызісу з боку дзяржавы, як гэта зараз робіцца ў шмат якіх краінах. Прынамсі, спадзяваліся, што штурхаля ў сраку пазбегнуць атрымаецца... Не атрымалася!
Старшыня калгасу праз 25 гадоў усё яшчэ летуціць у аблоках, уяўляючы, як прадпрымальнікі (т.з. блохі ўшывыя) грабуць грошы саўком. Насэмрач, вялікая колькасць тых прадпрыемстваў ледзь ледзь могуць звесці канцы з канцамі. Падаецца, для шмат гаго з іх, хто даўно ўжо прызадумаваўся, а то ці варта гэта ўсё іх намаганняў, гэты выбар зробіць значна лягчэйшым. 

0
Логистик / адказаць
28.03.2020 / 11:57
Дело в том, что Лукашенко это и есть кризис. Он длится 25 лет. Так что спасение страны это- новый президент. Чтоб всковырнуть этот гнойник нужны усилия нации, честность , смелость. Основное оружие его это ложь и страх. Основное действие против преступника это солидарность и честное информирование о его преступлениях. Сейчас мы видим главное преступление его жизни: он поставил под угрозу здоровье нации.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30