Даслаць навіну
Знайсці
6
Кругом работающие пенсионеры / адказаць
28.03.2020 / 16:04
бывшие фотомодели.
5
Axel Justas / адказаць
28.03.2020 / 21:46
Фальклорныя запісы сапраўды трэба збіраць, захоўваць, вывучаць і г. д. Але ці не справа ды цікавостка гэта толькі для адмыслоўцаў? Навошта рабіць альбомы? Я спецыяльна паглядзеў што ўжо выкладзена Tradycyja:й - аўтэнтычны матэрыял, але слухаць такія завыванні проста немагчыма. Ды яшчэ з магчымасцю набыць за 10 дяляраў - для каго гэта? Нешта падаецца, што энергія не ў тое рэчышча напраўлена.
2
Sergio / адказаць
29.03.2020 / 10:30
Вельмі прыкра такое чуць AxelГэта праблема нашага грамадства. Менавіта так і ставілася да традыцый, мовы і фальклору савецкая прапаганда:"завыванні, каму гэта трэба!"Немагчыма ўявіць, каб падобнае нешта сказаў паляк ці літовец.Таму невыпадкова ўсе народы імкнуліся зберагчы, захаваць свой фальклор. Менавіта ў гэтых крыецца яго код, гісторыя і адметнасць.Чаму палякі адразу пасля вайны аб'ездзілі з Polskie Radio ўсе свае рэгіёны, каб па крупіцах сабраць, запісаць увесь фальклор Для іх гэта скарбы і моц, тое, што аб'яднала Польшчу! Гэта іх скарбы, якімі яны ганараццаА нашыя песні, адныя з самых старажытных ва ўсёй Еўропе.І мабыць неадукаванасць і непавага, неразуменне свайго ёсць асноўная праблема ўсіх гэтых выказванняў, каментароў. Так можна выказацца і пра класічную музыку: "Навошта гэта завыыванія і муць". Проста да гэтага трэба душой і галавой "дарасці"




0
Axel Justas / адказаць
29.03.2020 / 12:44
Sergio, я цалкам згодны што патрэбны збор такіх запісаў - для навукі, натхнення музыкаў і кампазітараў і г. д. Гэта мусі рабіцца дзяржавай, ну а ў спецыфічных беларускіх умовах - апантанымі адзінкамі якія робяць працу замест дзяржавы. Але гэта мусі быць нейкі архіў, класіфікацыя па рэгіёне/змесце і г.д., то бо струмэнт для адмыслоўцаў (хай сабе і ў Інтэрнэце). Я не разумею таго, навошта ствараць CD-альбомы, калі відавочна, што гэта не Троіца, якую б куплялі. У згаданых вамі краінах таксама слухаюць 'апрацаваны' фальклор, а не арігінальныя антрапалагічныя нататкі. І яшчэ - абразлівымі каментарамі з пераходам на асобы Вы дакладна не прыдбаеце ані зацікаўленай аўдыторыі, ані грошай на ваш праект.
0
Усевалад / адказаць
30.03.2020 / 16:31
Sergio, ня трэба, калі ласка, прыпісваць абывацельскія погляд прапагандзе. Каб ня тая прапаганда, не было б у нас зусім аніякага фальклору, бо ня ладзіліся б экспедыцыі.

Axel, ва ўмовах, калі да архіваў можна атрымаць доступ толькі off line, альбомы могуць паказаць зацікаўленым, што ж у архівах ляжыць. Такі сабе дэма-доступ. А таксама гэта спосаб абнародаваць хоць штосьці.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера