Даслаць навіну
Знайсці
27.03.2020 / 15:13 5

Запусціўся маштабны праект па выданні найлепшага з беларускага фальклору

Сяржук Доўгушаў разам з камандай аднадумцаў Tradycyja распачалі збор сродкаў на вельмі важны праект — падрыхтоўку і рэалізацыю інтэрнэт-выданняў «Найлепшае з беларускага фальклору».

«За гады экспедыцый і арганізацыі вялікай колькасці праектаў мы сабралі і запісалі ўнікальныя матэрыялы ад найлепшых носьбітаў традыцый, — кажа аўтар праекта Сяржук Доўгушаў. — Мы маем запісы калектываў і сольных выканаўцаў, якія ўсё жыццё спяваюць і працягваюць спеўную традыцыю сваіх вёсак. На жаль, ніхто з іх не мае ніводнага запісанага альбома. 

Напрыклад, калектыў «Таняжанка» з вёскі Тонеж, існуе з 1935-га года, а найстарэйшаму спеваку са Століншыны Васілю Лясько ўжо 92 гады. Таму нам трэба спяшацца».

У планах выдаць інтэрнэт-рэлізы, альбомы наступных выканаўцаў: калектыў «Вытокі»(Лунінецкі р-н), «Хатовічы»(Ганцавіцкі р-н), дуэт Еўдакіі Зіновіч і Фёдара Булыгі (Драгічынскі р-н), «Таняжанка»(Лельчыцкі р-н), сямейны гурт «Сёстры Лук’яновіч» (Драгічынскі р-н), Васіль Лясько (Столінскі р-н), «Радзіна» (Бярэзінскі р-н), «Стаўбунскія вячоркі» (Веткаўскі р-н), «Хаціславяне» (Маларыцкі р-н), «Церабяначка» і «Чабатухі» (Пінскі р-н). 

Усе матэрыялы будуць дасяжныя для кожнага.

Патрэбна сабраць пэўную суму, каб пакрыць усе выдаткі: 

  • падрыхтоўка і мастэрынг запісаў
  • дызайн (стварэнне вокладак і візуалу) 
  • расшыфроўка тэкстаў
  • альбомы з флэшкамі для ўсіх ўдзельнікаў праекта. 

Праект можна падтрымаць праз PayPal: tradycyja.by@gmail.com альбо на платформе molamola.by

Установа «ЭтнаТрадыцыя / TRADYCYJA — арганізацыя, дзейнасць якой накіравана на развіццё і папулярызацыю беларускай традыцыйнай культуры.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

2
Sergio / адказаць
29.03.2020 / 10:30
Вельмі прыкра такое чуць AxelГэта праблема нашага грамадства. Менавіта так і ставілася да традыцый, мовы і фальклору савецкая прапаганда:"завыванні, каму гэта трэба!"Немагчыма ўявіць, каб падобнае нешта сказаў паляк ці літовец.Таму невыпадкова ўсе народы імкнуліся зберагчы, захаваць свой фальклор. Менавіта ў гэтых крыецца яго код, гісторыя і адметнасць.Чаму палякі адразу пасля вайны аб'ездзілі з Polskie Radio ўсе свае рэгіёны, каб па крупіцах сабраць, запісаць увесь фальклор Для іх гэта скарбы і моц, тое, што аб'яднала Польшчу! Гэта іх скарбы, якімі яны ганараццаА нашыя песні, адныя з самых старажытных ва ўсёй Еўропе.І мабыць неадукаванасць і непавага, неразуменне свайго ёсць асноўная праблема ўсіх гэтых выказванняў, каментароў. Так можна выказацца і пра класічную музыку: "Навошта гэта завыыванія і муць". Проста да гэтага трэба душой і галавой "дарасці"




0
Axel Justas / адказаць
29.03.2020 / 12:44
Sergio, я цалкам згодны што патрэбны збор такіх запісаў - для навукі, натхнення музыкаў і кампазітараў і г. д. Гэта мусі рабіцца дзяржавай, ну а ў спецыфічных беларускіх умовах - апантанымі адзінкамі якія робяць працу замест дзяржавы. Але гэта мусі быць нейкі архіў, класіфікацыя па рэгіёне/змесце і г.д., то бо струмэнт для адмыслоўцаў (хай сабе і ў Інтэрнэце). Я не разумею таго, навошта ствараць CD-альбомы, калі відавочна, што гэта не Троіца, якую б куплялі. У згаданых вамі краінах таксама слухаюць 'апрацаваны' фальклор, а не арігінальныя антрапалагічныя нататкі. І яшчэ - абразлівымі каментарамі з пераходам на асобы Вы дакладна не прыдбаеце ані зацікаўленай аўдыторыі, ані грошай на ваш праект.
0
Усевалад / адказаць
30.03.2020 / 16:31
Sergio, ня трэба, калі ласка, прыпісваць абывацельскія погляд прапагандзе. Каб ня тая прапаганда, не было б у нас зусім аніякага фальклору, бо ня ладзіліся б экспедыцыі.

Axel, ва ўмовах, калі да архіваў можна атрымаць доступ толькі off line, альбомы могуць паказаць зацікаўленым, што ж у архівах ляжыць. Такі сабе дэма-доступ. А таксама гэта спосаб абнародаваць хоць штосьці.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30