Знайсці
27.03.2020 / 12:451РусŁacБел

Прэм'ер Расіі заклікаў распаўсюдзіць на ўсе рэгіёны прынятыя ў Маскве абмежаванні

Дзмітрый Астахаў, Pool/ТАСС

Неабходна распаўсюдзіць на ўсе рэгіёны Расіі абмежавальныя меры, прынятыя ў Маскве ў сувязі з каранавірусам, заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Мішусцін папрасіў расіянаў сур'ёзна і адказна паставіцца да самаізаляцыі ў гэты перыяд. Ён заклікаў іх адмовіцца ад забаў і паездак. Паводле яго слоў, цяпер варта пабыць дома.

Раней у пятніцу прэм'ер даручыў закрыць месцы масавага адпачынку на расійскіх курортах да 1 чэрвеня. З 30 сакавіка па 3 красавіка ў расійскай сталіцы закрыюцца месцы грамадскага харчавання, гарадскія паркі, гандлёвыя цэнтры. Гэты тыдзень быў абвешчаны Пуціным непрацоўным.

За апошнія суткі ў Расіі каранавірус пацвердзіўся ў 196 чалавек у 16 ​​рэгіёнах. Агульная колькасць заражаных перавысіла тысячу чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930