Знайсці
27.03.2020 / 12:011РусŁacБел

У Італіі ад каранавіруса памерлі 39 дактароў

У Італіі з пачатку эпідэміі каранавіруса памерлі 39 лекараў ад хваробы COVID-19. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на агенцтва Ansa.

Па стане на сераду ад каранавіруса ў Італіі памерлі 33 лекары, але пазней стала вядома яшчэ пра смерць чатырох лекараў з Бергама, доктара з горада Фоджа і сямейнага доктара з Турына. Такім чынам, агульная колькасць памерлых ад каранавіруса дактароў — 39. 

Колькасць інфікаваных медыцынскіх работнікаў таксама павялічваецца: па апошніх дадзеных Інстытута вышэйшай медыцыны, колькасць медыцынскіх інфекцый павялічылася да 6 205 чалавек. Гэта больш за 9% ад агульнай колькасці хворых на каранавірус у Італіі.

Па апошніх дадзеных, за 26 сакавіка ў Італіі заразіліся каранавірусам больш за 6 203 чалавекі, агулам у краіне 62 013 выпадкаў інфекцыі. Ад каранавіруса памерлі 8 215 чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930