Знайсці
27.03.2020 / 09:363РусŁacБел

У Льва Лешчанкі пацвердзілі каранавірус

Фота Наталлі Мушчынкінай

Галоўны доктар бальніцы ў Камунарцы (Масква) Дзяніс Працэнка пацвердзіў, што ў расійскага спевака Льва Лешчанкі дыягнаставаны каранавірус. Пра гэта ён напісаў на старонцы ў фэйсбуку.

«На сёння стан пацыента стабільны, і ён не мае патрэбы ў дадатковым кіслародзе, і мы плануем працягнуць яго лячэнне ў шпітальным аддзяленні», — напісаў Працэнка.

Напярэдадні стала вядома, што народнага артыста РСФСР перавялі ў рэанімацыю бальніцы для заражаных каранавірусам у Камунарцы. Паведамлялася, што Лешчанка пачаў задыхацца, у яго знізіўся працэнт кіслароду ў крыві, піша lenta.ru.

Гумарыст Уладзімір Вінакур распавядаў журналістам, што артыста шпіталізавалі з-за двухбаковага запалення лёгкіх. Лешчанка і яго жонка Ірына трапілі ў лякарню з падазрэннем на каранавірус 24 сакавіка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930