Даслаць навіну
Знайсці
27.03.2020 / 09:11 13

У Калінкавічах тата забраў трохгадовую дачку з садка і згубіў. Работнікі ДАІ бліскуча зарыентаваліся ў сітуацыі

Здарэнне адбылося 20 сакавіка каля 18:00. Інспектары ДАІ няслі службу ў горадзе. Праязджаючы вуліцамі горада, яны заўважылі трохгадовую дзяўчынку, якая ішла па тратуары каля дарогі без дарослых, паведамляе абласная міліцыя.

Праваахоўнікі зразумелі, што такое малое дзіця не можа адно перасоўвацца па горадзе, развярнулі службовы аўтамабіль і паехалі ў бок, куды пайшла дзяўчынка.

Пад'ехалі да дзіцяці, а каля яго ўжо спынілася неабыякавая жанчына, якая ўбачыла, што дзяўчынка ледзь не ўпала на праезную частку. Інспектары ДАІ пацікавіліся ў дзяўчынкі, чаму яна адна і дзе жыве.

Але дзяўчынка з-за ўзросту нічога не змагла патлумачыць. Тады хлопцы вырашылі паехаць у адваротны бок: г.зн. туды, адкуль ішла дзяўчынка. Там быў новы мікрараён.

Прыехаўшы на месца, яны пабачылі занепакоенага мужчыну, які бегаў каля дамоў. Гэта і быў бацька. Ён распавёў, што забраў дачку з дзіцячага садка і прывёў дадому, а затым заняўся хатнімі справамі. Як яна выйшла з кватэры, не заўважыў, такое здарылася ўпершыню. Тата моцна дзякаваў інспектарам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

9
Зiма / адказаць
27.03.2020 / 12:59
пилот, пад чаркай быу?
5
Святлана / адказаць
27.03.2020 / 14:08
Кругом работающие пенсионеры, Смешна. У мяне ўжо ўнукі дарослыя. Заўсёды вельмі адказна ставілася да выхавання як дзяцей, так і ўнукаў. Таму ніякіх недарэчнасцяў ў такім узросце з імі не здаралася 
4
Агрэст / адказаць
27.03.2020 / 14:30
Зiма, слухаў БТ
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31