Знайсці
26.03.2020 / 18:5419РусŁacБел

Румас: Антыкрызісны план амаль гатовы

Беларусь не засталася ў баку ад эканамічнага шторму, выкліканага каранавірусам. З улікам гэтага распрацаваны праект комплексу мер па забеспячэнні стабільнай работы эканомікі, заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас, паведамляе БелТА.

Фота БелТА.

«У сувязі з эпідэміялагічнымі працэсамі ў свеце імкліва мяняецца эканамічная сітуацыя. Бягучае становішча ў сусветнай эканоміцы ўжо атрымала трапнае азначэнне «цунамі эканамічнага разбурэння». Беларусь, нягледзячы на ​​кантраляваную абстаноўку па распаўсюдзе каранавіруса, не засталася ў баку ад эканамічнага шторму», — адзначыў Сяргей Румас.

Па даручэнні ўрада, Мінэканомікі разам з зацікаўленымі асобамі распрацавала і ўнесла пакет мер па забеспячэнні стабільнай работы эканомікі.

Кіраўнік урада падзякаваў старшыні праўлення Нацыянальнага банка Паўлу Калаўру за аператыўныя рашэнні, прынятыя ў крэдытнай сферы. Прэм'ер-міністр прывёў кіраўнікам дзяржорганаў Нацбанк у прыклад, як трэба аператыўна рэагаваць у такой сітуацыі.

Па выніках пасяджэння плануецца ўнесці адпаведныя прапановы Лукашэнку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930