Даслаць навіну
Знайсці
27.03.2020 / 10:13 14

Карту славутасцяў Мінска з дзіўным Pabedy Square пераробяць на правільную Plošča Pieramohi

З мінулага тыдня на мінскіх прыпынках сталі з'яўляцца карты славутасцяў горада. На іх нанесеныя асноўныя музеі, помнікі, храмы ў цэнтры сталіцы.

Але мінчукі ўжо заўважылі памылкі. Транслітарацыя на карце зроблена не па правілах. Плошчу Перамогі (Plošča Pieramohi) замежнікам прэзентуюць як Pabedy Square, замест Bahdanovič і Vańkovič — адвольна напісаныя Bogdanovich і Wankowizc.

Павялічыць

Фота Надзеі Бужан.

Карты рыхтавала прадпрыемства «Мінгардаведка». Яго дырэктар Барыс Васільеў запэўнівае, што на заўвагі яны адрэагуюць.

Ён спадзяецца, што першую партыю (каля 30 карт) здымаць з прыпынкаў і перарабляць не давядзецца, але наступную (70 штук) абяцае надрукаваць па-беларуску і з правільнай транслітарацыяй.

«Пераклад мы рабілі сваімі сіламі. А чаму карты на рускай мове… Тут жа логіка якая была: у нас 85% турыстаў — рускамоўныя. Карты славутасцяў скіраваныя і на турыстаў таксама, таму з гэтага пункту гледжання абіралі мову», — патлумачыў Барыс Васільеў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

НЛ

4
Доктар / адказаць
27.03.2020 / 21:04
любите родину мать вашу, ёсць прынятыя законам правілы транслітэрацыі. Не вядзіце сябе як дзіцё. І яе непаўнавартасны беларус. Вы павінны ганарыцца, што ў нас ёсць правілы напісання на лацініцы, а не са скуры вылазіць, каб камусьці спадабалася. Паважайце сябе
5
любите родину мать вашу / адказаць
27.03.2020 / 22:12
Доктар, каб ганарыцца тым, што беларус, ня трэба вынаходзіць ровар - выдумваць нейкія правілы, нейкай транслітэрацыі, па якіх беларуская мова раптоўна "становіцца"... славенскай, а проста - пісаць на беларускай! у свой час герб "Пагоня" быў адрынуты з той нагоды, што такі ж ёсьць у замежнай дзяржавы - Ліетувы. відаць, распрацоўшчыкі правілаў транслітэрацыі не пралічылі такую "славенскую" недарэчнасьць?)) таму, лячыцеся, дохтар, лячыцеся і лячыцеся ад дзіцячай хваробы: бо каб зьвярнуць на сябе ўвагу, патрэбна проста быць самім сабою. а не нешта выдумляць - "славенскую" лацінку, новыя правілы арфаграфіі і правапісу...
1
Ізя Кацман / адказаць
27.03.2020 / 23:05
любите родину мать вашу, Не трэба вынаходзіць ровар, ёсць распрацаваныя, прынятыя на дзяржаўным узроўні і рэкамендаваныя ААН правілы.
Інстру́кцыя па транслітара́цыі геаграфі́чных на́зваў Рэспу́блікі Белару́сь лі́тарамі лаці́нскага алфаві́та — метад запісу лацінскім пісьмом беларускіх геаграфічных назваў пры стварэнні карт і геаграфічных даведнікаў, прызначаных для міжнароднага выкарыстання, ухвалены пастановай Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь (№ 15 ад 23 лістапада 2000 года). Апошнія змены ўносіліся 11 чэрвеня 2007 года.У лютым 2013 года інструкцыя была рэкамендаваная Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у якасці міжнароднай сістэмы раманізацыі беларускіх геаграфічных назваў.
Запрашаем у сталіцу, прыязжайце, паглядзіце хаця б у метро на "š" і "č".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31