«Сэрца рвецца на волю». Чудзянцоў даслаў новы верш з-за кратаў
Чарговы верш напісаў у турэмных сценах журналіст Уладзімір Чудзянцоў, які ўжо больш за чатыры месяцы знаходзіцца ў зняволенні. Зараз Чудзянцоў знаходзіцца ў СІЗА № 1 (Валадарка). Верш быў надрукаваны ў тэлеграм-канале «Нехта».
Сэрца рвецца на волю,
Сэрца рвецца з-за кратаў…
Ад шалёнага болю,
Ад вар’ятаў і катаў.
Прагне беднае сэрца
Вызвалення з палону,
Але ўслых не прарвецца
Аніводнага стону.
Вораг чуць не павінны,
Як пакутуе сэрца.
Так жыве паўкраіны,
Ці мне толькі здаецца?
Людзі мараць пра волю,
Але моўчкі, цярпліва
Ў царстве смутку і болю
Дні марнуюць хлусліва.
Мне з няволі, здаецца,
Не сысці. Як з магілы.
Калі б нават у сэрца
Раптам выраслі крылы.
Адкажы мне, край родны,
Што рабіць застаецца?
Ці ты будзеш свабодны,
Калі спынецца сэрца?
0
0
0
0
0
0
Камуніст, даносчык са стажам, пакрыўджаны на БТ — што за блогер Жан Содзель, які набраў папулярнасці на плётках пра рускі шоубізнэс
 ▸1
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
 130
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
 130
«Службовец ні слова не сказаў». Выяўлены яшчэ выпадак перадачы звестак у пасольства Беларусі ў Польшчы
 6
Рэлейную шафу падпалілі ля мяжы Беларусі і Расіі
 3
Былы дзяржміністр Нагорнага Карабаха абвясціў у турме галадоўку 5 красавіка і перастаў выходзіць на сувязь
Мінздароўя дазволіла продаж папулярных у народзе гарбат
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера