Знайсці
26.03.2020 / 14:497РусŁacБел

Качанава: Важна дайсці да кожнага пажылога чалавека

Важна дайсці да кожнага пажылога чалавека і даведацца, якая дапамога яму патрэбна. Такую задачу ў час рабочай паездкі ў Ашмянскі раён паставіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае БЕЛТА.

Яна сустрэлася з дэпутацкім корпусам Гродзенскай вобласці, у цэнтры ўвагі былі актуальныя пытанні развіцця рэгіёна. Перад гэтым спікер наведала мясцовыя прадпрыемствы і цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна.

«У цэнтры ўвагі знаходзіцца выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы. Адно з іх датычыцца і ўважлівага стаўлення да пажылых людзей, якім цяпер важна пабыць дома», — адзначыла Наталля Качанава.

Размова, падкрэсліла яна, аб дастаўцы пажылым дадому прадуктаў харчавання, медыкаментаў, аказанні іншай дапамогі. Важна, каб да гэтай работы падключыліся не толькі цэнтры сацабслугоўвання, але і валанцёры з ліку моладзі, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.

«Пры гэтым пажылыя людзі часта вельмі сціплыя, яны не хочуць кагосьці прасіць, турбаваць. Таму важна дайсці да кожнага, даведацца, у чым ён мае патрэбу. Калі ёсць дзеці, родныя, якія могуць даставіць усё неабходнае, — гэта добра. У адваротным выпадку трэба дапамагчы і ўберагчы», — адзначыла Наталля Качанава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930