Знайсці
26.03.2020 / 14:459РусŁacБел

Урад: Усе, хто прыязджае ў Беларусь, павінны пайсці на каранцін на два тыдні

Саўмін Беларусі вызначыў меры па прадухіленні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19, паведамляе прэс-служба ведамства.

Як гаворыцца ў пастанове Савета міністраў, усе людзі, якія прыбылі ў Беларусь з краін, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыезду:

— павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах;

— не падлягаюць наступнаму пропуску праз мяжу Беларусі (да заканчэння тэрміну самаізаляцыі).

Гэтыя меры не распаўсюджваюцца на:

— супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў замежных дзяржаў у Беларусі і акрэдытаваных па сумяшчальніцтву з рэзідэнцыямі ў іншых краінах, міжнародных арганізацый і іх прадстаўніцтваў, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама членаў іх сем'яў;

— кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый;

— кіроўцаў транспартных сродкаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў;

— членаў экіпажаў паветраных судоў, судоў унутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін;

— замежнікаў, якія ідуць транзітам праз тэрыторыю Беларусі для вяртання да месца жыхарства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера