Даслаць навіну
Знайсці
26.03.2020 / 13:03

Беларускіх грамадзян будуць вывозіць з РФ цягнікамі і аўтобусамі

Павялічыць

Пасольства Беларусі ў Маскве адпрацоўвае механізм вывазу беларускіх грамадзян з РФ цягнікамі, аўтобусамі, не выключае і выкарыстанне асабістага аўтатранспарту, піша БелТА.

«Пасольства будзе аператыўна вырашаць пытанні з вывазам беларускіх грамадзян, зыходзячы з сітуацыі. Зараз мы адпрацоўваем алгарытм дастаўкі беларусаў дадому з выкарыстаннем чыгуначнага транспарту, аўтобусаў, у тым ліку транспарту амбасады, а таксама, магчыма, і асабістага аўтатранспарту грамадзян», — заявіў прэс-сакратар пасольства Алег Мазура.

Паводле яго слоў, расійскім бокам таксама прапрацоўваецца механізм арганізацыі магчымых чартарных авіярэйсаў.

Прэс-сакратар адзначыў, што ў сувязі са спыненнем Расіяй міжнароднага авіязлучэння скароціцца транзіт замежных грамадзян, у тым ліку беларусаў, праз Маскву. Разам з тым ён падкрэсліў, што ўсе беларусы, што прыбываюць сёння транзітам у Маскву з трэціх краін, у абавязковым парадку пры садзейнічанні пасольства будуць адпраўленыя дадому.

Як паведамлялася, прэм'ер РФ Міхаіл Мішусцін даручыў Расавіяцыі з 27 сакавіка спыніць рэгулярныя і чартарныя авіязносіны з расійскіх аэрапортаў у аэрапорты замежных дзяржаў і назад.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30