Знайсці
26.03.2020 / 12:225РусŁacБел

Мінсельгасхарч распавёў, на колькі месяцаў у нас хопіць грэчкі

У Беларусі ёсць запасы грэчкі на пяць месяцаў, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, паведамляе БЕЛТА.

«У нас сёння дастатковая колькасць збожжавых для таго, каб забяспечыць краіну мукамольна-крупяной прадукцыяй. Па ячных, аўсяных крупах у нас ёсць лішкі. Што датычыцца грэчкі, сёння на камбінатах хлебапрадуктаў ёсць запасы саміх круп і сыравіны для яе вытворчасці на пяць месяцаў. Нам да новага ўраджаю гэтага дастаткова. Сёння ў крамах грэчка ёсць», — сказаў Уладзімір Гракун.

Акрамя аб'ёмаў, якія ёсць на камбінатах хлебапрадуктаў, яшчэ 1300 т збожжа ёсць у дзяржаўным рэзерве. Пры неабходнасці іх будуць выкарыстоўваюць.

«Гэта значыць крупамі, мукой мы забяспечаны. А што датычыцца мяса-малочнай прадукцыі, мы цалкам забяспечваем сваё насельніцтва і маем экспартны патэнцыял. Лішкі мы будзем прадаваць на экспарт», — адзначыў намеснік міністра.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930