Знайсці
26.03.2020 / 11:584РусŁacБел

Украіна цалкам спыняе чыгуначнае і авіязлучэнне з замежжам

РБК-Украіна

Улады Украіны з суботы, 28 сакавіка, цалкам закрыюць авіязносіны і перасячэнне мяжы цягнікамі. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў, піша «Громадське».

Ён заклікаў грамадзян краіны, якія знаходзяцца да гэтага часу за мяжой, вярнуцца ва Украіну на працягу двух дзён ці застацца за мяжой на час абмежаванняў. «Самалёты да нас прыбываюць да пятніцы. У ноч з пятніцы на суботу любыя авіязносіны будуць спыненыя, як і злучэнне цягнікамі. Ёсць два дні [для вяртання]», — заявіў Авакаў.

У той жа час міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба адзначыў, што спыняецца рэгулярнае злучэнне. Украінцы змогуць перасячы мяжу на ўласных аўтамабілях або пешшу.

25 сакавіка прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль назваў адзінай крыніцай распаўсюджвання каранавіруса ў краіне людзей, якія вярнуліся з заробкаў і з вандровак. Паводле яго слоў, масавы прыезд грамадзян з-за мяжы працягваецца, што «ўзмацняе і павялічвае колькасць людзей, заражаных інфекцыяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031