Даслаць навіну
Знайсці
26.03.2020 / 11:41 1

У канцы тыдня зноў істотна пахаладае. І нават зямлю прыцярушыць снегам

Павялічыць

Фота Сяргея Зініна

Пра гэта БелТА паведамілі ў Гідрамеце.

У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць і без ападкаў. Ноччу ад нуля да -6 градусаў, месцамі да -8. Удзень +10…+16.

У суботу, 28 сакавіка, таксама без ападкаў. Уначы будзе -3…+4. Днём +11…+17.

З нядзелі, 29 сакавіка, надвор'е пачне мяняцца. Атмасферны ціск стане падаць, уладу над надвор'ем возьме атмасферны фронт. Днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, які будзе пераходзіць у мокры снег.

Уначы ад нуля да +5. Днём — ад +3 на паўночным захадзе да +16 на паўднёвым усходзе краіны.

У пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор'я будзе вызначаць няўстойлівая халодная паветраная маса. Уначы ад -5 да +2, днём ад нуля да +7. Адчуванне холаду ўзмоцніць парывісты паўночны вецер. Месцамі мокры снег, у асобных раёнах зноў зямлю прыцярушыць снегам, на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

0
Алёна К. / адказаць
26.03.2020 / 21:13
Норм, такая, коця, але мае каты прыгажэйшыя))). Дзякуй, НН, заўсёды радуецца вока ад вашых коцікаў у навінах пра надвор'е.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31