Знайсці
26.03.2020 / 11:301РусŁacБел

У Светлагорску дзяўчына забылася на сумачку ў таксі, а кіроўца забраў грошы

Крымінальная гісторыя з удзелам 26-гадовага таксіста і кліенткі адбылася ў канцы лютага, калі кіроўца падвозіў дзяўчыну і яе знаёмага. Пасля паездкі дзяўчына заўважыла, што знікла сумачка і паведаміла пра гэта ў міліцыю, паведамляе МУС.

Аператыўнікі адсачылі маршрут заяўніцы: па запісах з камер відэаназірання было відаць, што ў аўтамабіль пацярпелая садзілася з сумачкай, а выйшла ўжо без яе. Таму асноўным падазраваным стаў таксіст.

— Пакуль мы ўстанаўлівалі дачыненне кіроўцы да злачынства, відавочцы знайшлі выкрадзеную сумачку: разам з мабільным тэлефонам яна ляжала на адной з вуліц горада. Пазней высветлілася, што адтуль зніклі грошы пацярпелай, якія таксіст паспеў выдаткаваць, — распавялі ў Светлагорскім РАУС.

У гутарцы з аператыўнікамі падазраваны мяняў паказанні: спачатку сцвярджаў, што рэчы маглі забраць іншыя пасажыры, затым прызнаўся, што сумачку знайшоў і выкінуў разам са змесцівам, аднак у выніку распавёў, як усё было на самай справе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930