Знайсці
26.03.2020 / 10:544РусŁacБел

У Маскве зачыняць усе нехарчовыя крамы і цырульні

Мэр Масквы Сяргей Сабянін абвясціў пра дадатковыя захады супраць распаўсюду каранавіруса, якія будуць дзейнічаць у расійскай сталіцы падчас непрацоўнага тыдня (з 30 сакавіка па 5 красавіка), піша РБК.

«Часова спыняецца праца аб'ектаў рознічнага гандлю, за выключэннем аптэк і аптэчных пунктаў, а таксама пунктаў рэалізацыі любых харчовых тавараў і асобных відаў нехарчовых тавараў першай неабходнасці. Яшчэ раз паўтару, харчовыя крамы і аптэкі будуць працаваць без абмежаванняў», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у асабістым блогу Сабяніна.

Уладзімір Пуцін абвясціў, што наступны тыдзень будзе непрацоўны. Маскоўскі кіраўнік горада пасля гэтага заявіў пра намер прыняць дадатковыя меры, каб паменшыць колькасць неабавязковых кантактаў паміж людзьмі.

«У многіх паўстане ў гэтыя дні жаданне прыехаць у Маскву, каб пагуляць. Дык вось, у Маскве ў гэты час будзе няма чаго рабіць! Лепш знаходзіцца дома», — запэўніў мэр. «Я лічу, што мы павінны падумаць і пра дадатковыя абмежавальныя меры, якія можна будзе рэалізаваць у выходныя дні. Мы над гэтымі мерамі падумаем і, думаю, заўтра пра такія меры раскажам», — паабяцаў Сабянін.

Паводле яго слоў, новыя абмежавальныя меры закрануць работы грамадскіх месцаў і ўстаноў, у тым ліку кропак грамадскага харчавання — рэстаранаў і кафэ, а таксама паркаў і буйных гандлёвых цэнтраў, за выключэннем залаў, дзе гандлююць харчаваннем.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930