Даслаць навіну
Знайсці
29.03.2020 / 13:59 11

Паслухайце, як гучыць ню-метал з жаночым вакалам па-беларуску. Жывы сэт гурта Loudscage ВІДЭА

Гэта каманда стала сапраўдным адкрыццём і яскравай з’явай у беларускай альтэрнатыўнай музыцы апошніх гадоў. Яны запісалі свой першы рэліз па-англійску, але потым перавыдалі яго на беларускай мове. Loudscage вылучаюцца экстрэмальным жаночым вакалам Марго Давідовіч. Таксама ў гурце грае дзяўчына-бубначка Інга Мілістфер, якая дагэтуль грала ў джаз-бэндзе.

Павялічыць

У жывым сэце ў студыі Belsat Music Live гурт сыграў свае найлепшыя трэкі, дадаўшы да іх некалькі сюрпрызаў. У музычнай частцы, даступнай на Youtube-канале праграмы, можна пачуць кавер-версію трэка Did My Time амерыканскага гурта Korn. 

У поўнай ж версіі, якая размешчана ў суполках BML у Facebook і Укантакце, ёсць яшчэ больш нечаканы спеў. А таксама гутарка з Мірай Шульц, у якой гурт раскажа, як прыйшоў да беларускай мовы, з якой рэакцыяй слухачоў даводзіцца сутыкацца і чым жыве сёння беларуская альтэрнатыўная тусоўка. Таму абавязкова паглядзіце і поўную версію.

Поўная версія тут:

Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць. 

Падпішыцеся на канал!

Чытайце таксама:

Як добра вы ведаеце Belsat Music Live, адзін з найлепшых праектаў пра беларускую музыку? ТЭСТ

Гэты гурт вярнуў моду на пост-панк у Беларусі. Новыя песні і найлепшыя хіты Super Besse ў жывым выступе ВІДЭА

Ад застольнага праекта да партызанскага атрада — эвалюцыя «Крамбамбулі» ў жывым выступе ВІДЭА

Культаваму гурту, што спявае на трасянцы, ужо 15 гадоў. Паглядзіце гарачы жывы сэт «Разбітага сэрца пацана» ВІДЭА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

6
Брыдкая пачвара / адказаць
27.03.2020 / 10:10
Не профпригоден, ——хутчэй , падобна на расейцаў з Louna. Ды і такім грубым выконнані зусім не падыходзіць беларуская мова, лепшы трэк быў на ангельскай мове.
1
Не профпригоден / адказаць
27.03.2020 / 11:30
Брыдкая пачвара, хіба нейкія расейцы з louna музычны аўтарытэт?)Чарговы гурт які вырас на музыке монстраў з 90х-пачатку 2000х вынайшоў ровар?Дык такіх шмат. Мяркую мова тут не прычым.
0
Казік / адказаць
29.03.2020 / 14:23
Не люблю ў цэлым гэтыя ню- і -коры, і наогул элементы хіп-хопу ў метале. Але гурт гучыць непагана, залік. Шкада, на бэндкэмпе няма беларускага альбому, з задавальненнем бы набыў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31