Даслаць навіну
Знайсці
26.03.2020 / 09:17 1

У Ерусаліме з-за каранавіруса зачынілі Храм Гроба Гасподняга

Ерусалімскі Храм Уваскрасення Хрыстовага (вядомы таксама як Храм Гроба Гасподняга) быў зачынены ў сераду ўвечары з-за пашырэння каранавіруса «да наступнага распараджэння», паведамляюць інфармагенцтвы.

Урад Ізраіля ў сераду ўвёў жорсткі каранцін на сем дзён. Так, ізраільцянам загадана не адыходзіць больш чым на 100 м ад свайго месца жыхарства, таксі забаронена перавозіць больш за аднаго пасажыра, выключаныя сходы і спартыўныя заняткі. Ездзіць на асабістым транспарце можна ў колькасці не больш за два чалавек і толькі ў супермаркет за прадуктамі ці ў аптэку, а таксама для атрымання медыцынскага абслугоўвання альбо на дазволеную працу.

Еерусалімскі Храм Уваскрасення Хрыстова — галоўная святыня хрысціянскага свету. Лічыцца, што ён стаіць на тым самым месцы, дзе, згодна са Святым Пісаннем, быў укрыжаваны і пахаваны Ісус Хрыстос і дзе затым ён уваскрос. Кожны год у Вялікую Суботу (сёлета выпадае на 19 красавіка) напярэдадні праваслаўнага Вялікадня там адбываецца цуд сыходу Жыватворнага агню.

Колькасць выяўленых выпадкаў інфікавання каранавірусам у Ізраілі вырасла ў сераду да 2170. Паводле Міністэрства аховы здароўя, пяць захварэлых памерлі, стан 37 ацэньваецца як цяжкі, 58 чалавек адужалі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

5
шлёма / адказаць
26.03.2020 / 10:12
О!Ба!На! Господь Бог бессилен перед короновирусом.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31