Знайсці
26.03.2020 / 09:04РусŁacБел

Даследаванне: носьбіты каранавіруса найбольш заразныя ў першы тыдзень пасля інфікавання

Носьбіты каранавіруса новага віду ўяўляюць найбольшую небяспеку для людзей у першы тыдзень пасля заражэння. Гэта тлумачыць, чаму хвароба пашыраецца так хутка, паведамляе ў чацвер газета «Саўт Чайна Морнінг Пост», спасылаючыся на даследаванне ганконскіх мікрабіёлагаў, піша tass.ru.

Высновы навукоўцаў былі заснаваныя на аналізах узораў сліны ў 23 пацыентаў з дзвюх бальніц у веку ад 35 да 75 гадоў з ліку тых, у каго было пацверджана захворванне COVID-19, выкліканае каранавірусам. Аказалася, што ўзровень віруснай нагрузкі ў сліне быў самым высокім на працягу першых сямі дзён з моманту інфікавання, а пасля гэтага паступова зніжаўся.

«Высокая вірусная нагрузка ў першы тыдзень хваробы кажа пра тое, што вірус можа лёгка перадавацца ад аднаго чалавека да іншага яшчэ да таго, як пацыент будзе шпіталізаваны», — адзначыў дацэнт кафедры мікрабіялогіі Універсітэта Ганконга Келвін То. Ён з'яўляецца сааўтарам артыкула пра вынікі даследавання, апублікаванага ў аўтарытэтным медыцынскім часопісе Lancet.

Успышка захворвання, выкліканага новым каранавірусам, была зафіксавана ў канцы 2019 года ў Цэнтральным Кітаі, пазней распаўсюдзілася больш чым на 150 краін і была прызнаная пандэміяй. Паводле апошніх звестак, у свеце заразіліся звыш 470 тысяч чалавек, зафіксавалі больш за 21 тысячу смяротных зыходаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930