Даслаць навіну
Знайсці
26.03.2020 / 07:51

Сяргею Сацуку інкрымінуюць атрыманне хабару — ад 3 да 10 гадоў зняволення

Павялічыць

Галоўнага рэдактара ej.by Сяргея Сацука затрымалі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў па падазрэнні ў атрыманні хабару. Абвінавачанне пакуль не прад'явілі, паведамляе сайт ej.by.

Ej.by зазначае, што Сацука падазруюць у тым, што ён нібыта ўзяў 5 тысяч даляраў за напісанне артыкула пра карупцыю ў Міністэрстве аховы здароўя.

Частка 2 артыкула 430 (атрыманне хабару паўторна, альбо шляхам вымагальніцтва, альбо групай асобаў па папярэдняй змове, альбо ў буйным памеры) прадугледжвае ад трох да дзесяці гадоў зняволення.

***

Галоўны рэдактар вядомага дзелавога анлайн-выдання «Ежедневник» Сяргей Сацук быў затрыманы днём у сераду, 25 сакавіка.

Да яго ў грамадскім месцы падышлі людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю, папрасілі прад'явіць дакументы і затым павезлі з сабой. Вечарам стала вядома, што Сяргей затрыманы на трое сутак.

Яго дапыталі ў якасці падазраванага па крымінальнай справе ў прысутнасці дзяжурнага адваката. Раніцай у чацвер родныя маюць намер заключыць дамову з новым адвакатам.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31