Знайсці
25.03.2020 / 19:265РусŁacБел

Ці будуць кантралёры ў грамадскім транспарце насіць маскі і ці зменшаць колькасць праверак у гадзіны пік?

Чытачы «НН» звярнулі ўвагу, што кантралёры ў грамадскім транспарце дагэтуль працуюць без масак, хоць кантактуюць з вялікай колькасцю людзей. Чаму так?

У «Мінсктрансе» тлумачаць, што яны не абавязвалі супрацоўнікаў быць у масках ці аднаразовых пальчатках.

«Пытанне аб выдачы кантралёрам грамадскага транспарту медыцынскіх масак не разглядалася. Для апрацоўкі рук на дыспетчарскіх станцыях устаноўлены дазатары з дэзынфекуючымі сродкамі», — адказаў генеральны дырэктар прадпрыемства Лявонцій Папянок.

Ён дадаў, што яны кіруюцца рэкамендацыямі дзяржаўных санслужбаў.

Фота Надзеі Бужан.

У Германіі, напрыклад, на чыгунцы часова перасталі правяраць квіткі — для бяспекі пасажыраў і кандуктараў. У «Мінсктрансе» пакуль не плануюць пайсці такім шляхам. Рэжым працы кантралёраў і колькасць праверак ў гадзіны пік яны не змянялі.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера