Знайсці
25.03.2020 / 17:084РусŁacБел

Пуцін абклаў падаткам банкаўскія ўклады расіян

У Расіі павінны падпадаць пад падаткі працэнты па банкаўскіх укладах, калі іх памер складае больш за 1 мільён расійскіх рублёў (каля $12,8 тысячы), заявіў Уладзімір Пуцін. Таксама падатак прапануецца ўвесці на даходы ад укладанняў у каштоўныя паперы, імі будуць абкладзены працэнты і даходы ад каштоўных папер на суму, вышэйшую за $12,8 тысячы, паведамляе РБК.

Памер падатку — 13%.

Таксама павінны быць павышаны падаткі на дывідэнды, якія выводзяцца за мяжу, новы памер падатку — 15%. Уладзімір Пуцін прыгразіў, што Расія выйдзе з пагадненняў аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання з тымі краінамі, якія не пойдуць на павышэнне падаткаў на дывідэнды.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера