Знайсці
25.03.2020 / 17:02РусŁacБел

Арганізацыя з Ашмянаў перавяла махлярам 40 тысяч еўра

У студзені 2020 года махляры падрабілі электронную пошту і выманілі ў арганізацыі з Ашмянаў больш за 40 тысяч еўра, паведамляе Следчы камітэт.

Беларуская кампанія не сумнявалася ў сапраўднасці пошты, таму зрабіла перадаплату за тавар — 40 тысяч еўра.

Для пацвярджэння плацяжу прадстаўнік арганізацыі звязалася з замежнай фірмай, даведалася, што падобны плацеж ім не паступаў і што высланыя ў адрас плацельшчыка рэквізіты рахунку ім не належаць.

Распачалі крымінальную справу па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) і ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса (несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, зроблены з карыслівай зацікаўленасці).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера