25.03.2020 / 14:39
 
МАК патлумачыў рашэнне перанесці Алімпійскія гульні
Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах заявіў, што арганізацыя, прымаючы рашэнне пра перанос Гульняў-2020, сумнявалася, ці зможа Японія запрасіць да сябе спартсменаў з усяго свету. Пра гэта паведамляе Reuters.
«Мы былі ўпэўненыя, што Японія можа правесці спаборніцтвы на належным узроўні, але сумняваліся, ці гатовыя іншыя краіны да Алімпіяды» — заявіў Бах.
Напярэдадні МАК абвясціў пра перанос Алімпійскіх гульняў у Токіа на лета 2021 года. Губернатар японскай сталіцы Юрыка Каікэ паведаміла, што спаборніцтвы захаваюць арыгінальнае назву «Токіа-2020».
«Цяпер мы ўпэўненыя, што зможам агульнымі намаганнямі скласці цудоўны пазл і правесці выдатныя Алімпійскія гульні», — сказаў прэзідэнт МАК.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
У мінскай электрычцы прайшла аблава на пенсіянерак з кнігамі беларускіх пісьменнікаў. Затрымалі да 14 чалавек
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Сілавікі павіншавалі Лукашэнку. У роліку ёсць кадры жніўня 2020-га
 
▸
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера