Знайсці
25.03.2020 / 14:311РусŁacБел

Палітыкі перавялі 3150 рублёў на анлайн-канцэрт «Годны Дзень Волі»

Раней гэтыя сродкі былі сабраныя праз краўндфандынгавыя пляцоўкі. Арганізатары мітынга-канцэрта БНР101 у Кіеўскім скверы, а таксама заяўнікі мітынга-канцэрта БНР100 каля Опернага тэатра ў Мінску пералічылі раней сабраныя сродкі для святкавання Дня Волі-2020 у Мінску блогерам. У аргкамітэце з палітычных арганізацый па святкаванні Дня Волі БНР102 вырашылі падтрымаць адзінае мерапрыемства, якое будзе адбывацца ва ўмовах эпідэміі каранавіруса ў Беларусі на 25 сакавіка. 

У сувязі з тым, што папярэднюю заяўку на правядзенне мітынга-канцэрта ў Мінску на Дзень Волі-2020 адклікалі, а таксама адмянілі ўсе іншыя масавыя мерапрыемствы па святкаванні Дня Волі ў краіне, у аргкамітэце палічылі, што падтрымка анлайн-канцэрта «Годны Дзень Волі 2020» з’яўляецца аптымальнай. 

Свята ў анлайн-фармаце пачнецца сёння а 18-й на сайце hodna.by.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930