Знайсці
25.03.2020 / 14:235РусŁacБел

Энергетыкі больш не будуць разбураць буслянкі, будуць ставіць спецыяльныя канструкцыі ФОТА

Энергетыкі спынілі знішчэнне буслянак на лініях электраперадач і ўзяліся за канструяванне адмысловых апор для гнёздаў буслоў, перадае ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны». 

Бусел рыхтуе гняздо. Фота Мікалая Вераб’я

Канструктарская дакументацыя будзе гатовая ў другім квартале 2020 года, яе распрацоўкай займаюцца ДВА «Белэнерга» і ААТ «Белсельэлектрасетбуд». Ужо праведзеныя першыя выпрабаванні на здольнасць апор вытрымаць працяглую нагрузку.

Прыклад платформы для буслоў. Фота Pixabay

Праблему разбурэння буслянак на слупах ЛЭП апошнім часам актыўна падымалі і мясцовыя жыхары, і СМІ. Усё больш буслоў пачынае будаваць гнёзды на апорах ЛЭП, таму што асобных прыдатных дрэваў застаецца ўсё менш, а на сучасных дахах умацаваць гняздо ўвогуле немагчыма. Але гнёзды на слупах ЛЭП небяспечныя. Можа здарыцца кароткае замыканне, і вёска застанецца без электрычнасці. Акрамя таго, старое гняздо звычайна важыць некалькі цэнтнераў, і штогод буслы паднаўляюць яго, дадаючы 60-100 кг — а слупы не разлічаныя на такую нагрузку. Не кажучы пра тое, што саму птушку можа забіць токам.

Гняздо бусла можа важыць некалькі цэнтнераў. Фота Pixabay

Мясцовыя жыхары перажываюць, калі бачаць, як скідваюцца са слупоў гнёзды буслоў. Менавіта актыўнасць гэтых людзей і іх звароты ў дзяржаўныя структуры, у АПБ, у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, да журналістаў дапамаглі звярнуць увагу на праблему і знайсці шляхі яе рашэння на дзяржаўным узроўні.

У канцы жніўня Мінпрыроды арганізавала нараду, на якой прадстаўнікі Мінэнерга, ДВА «Белэнерга», ААТ «Белсельэлектрасетбуд», Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах і АПБ абмярковывалі шляхі яе рашэння.

Спецыялісты ААТ «Белсельэлектрасетбуд» ужо заканчваюць працу над стандартам слупоў з буслянкамі, якімі будуць замяняцца звычайныя слупы, якія падабаліся буслам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930