Даслаць навіну
Знайсці
25.03.2020 / 14:32

Запрацаваў сайт для галасавання на апазіцыйных праймерыз

На Дзень Волі запрацаваў сайт для галасавання на праймерыз апазіцыйных кандыдатаў — prezident21by.org.

У выбарах на сёння прымае ўдзел тры чалавекі: Юрась Губарэвіч (Рух «За Свабоду»), Мікалай Казлоў (АГП) і Вольга Кавалькова (незалежная кандыдатка).

Павялічыць

Вольга Кавалькова, Юрась Губарэвіч і Мікалай Казлоў на праймерыз у Баранавічах. Фота Надзеі Бужан

Як працуе сайт? Спачатку карыстальніку прапануюць уводную частку з правіламі і агульнай інфармацыяй пра тое, што галасаванне на сайце складаецца з дзвюх частак: у першай, якая і пойдзе ў залік, прагаласаваць можна толькі аднойчы, а ў другой — можна паставіць два плюсы і адзін мінус.

Калі карыстальнік азнаёміцца з гэтай інфармацыяй, яму трэба ўвесці свой нумар тэлефона. Праз пару секунд вам прыйдзе смс-ка з шасцізначнай лічбай. Менавіта яе трэба ўвесці для далейшага ўдзелу.

Павялічыць

На гэтым пачынаецца ўласна галасаванне. Кнопка «галасаваць» знаходзіцца пасля невялікага прадстаўлення кандыдата.

Павялічыць

У другой частцы абавязкова трэба націснуць два плюсікі і адзін мінус, інакш ваш голас не будзе ўлічаны і вы не пяройдзеце да наступнай часткі.

Павялічыць

Нарэшце, у выніковай трэцяй частцы просяць увесці персанальныя даныя (імя, нумар тэлефона, е-мэйл, адукацыю, узрост, пол). Калі вы не захочаце ўводзіць асабістыя даныя, то вашы галасы ўсё адно будуць улічаныя, але вынікаў галасавання вы не пабачыце.

Павялічыць

Кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук, які займаецца сайтам, кажа, што найбліжэйшыя тры-пяць дзён не будуць адлюстроўвацца вынікі галасавання. «Гэта робіцца для таго, каб не ўплываць на вынікі галасавання людзей. Можа, у суботу ці панядзелак адкрыем гэтыя вынікі», — кажа Кучук.

Прагаласаваць можна будзе толькі аднойчы з кожнага нумара тэлефона.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30