Знайсці
25.03.2020 / 14:164РусŁacБел

Symbal.by павіншаваў з Днём Волі ВІДЭАролікам пра шлях сцяга ад крамы да дамоў беларусаў

Кампанія Symbal.by віншуе беларусаў з Днём Волі!

25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэты дзень назаўжды застанецца ў нашай гісторыі як дзень, калі беларусы гучна на ўвесь свет заявілі: мы хочам і будзем жыць у сваёй нацыянальнай дзяржаве! Давайце памятаць і паважаць герояў БНР, якія зрабілі ўсё магчымае, каб зараз мы жылі ў сваёй Рэспубліцы Беларусь.

Уздымайце сёння, 25 сакавіка, і штодзённа бел-чырвона-белыя сцягі — наш галоўны нацыянальны сымбаль, пад якім Беларусь была абвешчана незалежнай у 1918 годзе і стала незалежнай у 1991 годзе.

Жыве Беларусь!

І вось наш падарунак — натхняльнае відэа, як бел-чырвона-белы сцяг праходзіць шлях ад крамы і швейнай вытворчасці Symbal.by да людзей, іх кватэр, дамоў і флагштокаў.

Нагадваем, што вы можаце зрабіць замову ў Symbal.by, не выходзячы з хаты праз іх сайт, працуе паштовая і кур'ерская дастаўка.

На сайце Symbal.by заўсёды актуальная інфармацыя. Усе тавары, якія там размешчаны, ёсць і ў краме.

Дастаўка да аддзялення Белпошты каштуе 5 рублёў, кур'ерам па Мінску і ўсёй Беларусі — 7 рублёў. Пры замове ад 55 рублёў дастаўка бясплатная.

Кур'ер па Мінску звычайна робіць дастаўку на наступны дзень пасля атрымання замовы. Перад тым як ехаць, ён загаддзя вам тэлефануе, каб удакладніць час і месца дастаўкі. У выходныя кур'ер не развозіць замовы.

Тэрмін дастаўкі па Беларусі — 2-3 працоўныя дні пасля атрымання замовы.

У крамы ёсць дастаўка і за мяжу ў любы пункт свету. Кошт дастаўкі залежыць ад вагі тавараў і аўтаматычна падлічваецца на сайце.

Пры замове па Беларусі вы можаце аплаціць карткай праз сайт, праз АРІП, накладзеным плацяжом на пошце пры атрыманні тавара ці наяўнымі/карткай кур'еру.

Пры замове за мяжу аплаціць трэба адразу карткай праз сайт патрэбныя тавары + кошт дастаўкі.

Вы можаце абраць пункт самавывазу і забраць замову на пр-це Машэрава, 18 на працягу 10 дзён.

Калі вы пазначаеце правільна кантактны нумар, то ўся інфармацыя па вашай замове прыходзіць паведамленнямі на тэлефон. На сайце дзейнічае анлайн-дапамога, праз якую вы зможаце задаць любое пытанне нашаму кансультанту.

Таксама звяртайцеся па дапамогу да нас у сацсетках, пакідайце пытанні ў каментарах і, канешне, прыходзьце да нас у краму. Працуем штодзённа з 10 да 20.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930