Знайсці
25.03.2020 / 13:1335РусŁacБел

Каранік: Забяспечанасць апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх у Беларусі ў разы лепшая, чым у Італіі і ЗША

Беларусь добра падрыхтаваная нават на выпадак найгоршага сцэнара развіцця пандэміі Covid-19.

Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік на прэс-канферэнцыі, на якой ён адказаў анлайн на пытанні студэнтаў. 

Падчас брыфінгу міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка паступіла пытанне: ці хопіць у Беларусі апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ) у выпадку разгортвання пандэміі па найгоршым сцэнары, як адбылося ў Італіі?

Міністр запэўніў, што «медыкі робяць усё, каб не даводзіць сітуацыю да таго, каб у масавай колькасці спатрэбіліся апараты ШВЛ. Але мы правялі поўную рэвізію наяўнага наркозна-дыхальнага абсталявання: і апаратаў ШВЛ, і наркозна-дыхальных апаратаў, які непрацяглы час могуць выкарыстоўвацца ў якасці апаратаў ШВЛ, — сказаў міністр Каранік. — У ЗША на 100 тысяч жыхароў прыпадае 12,9 апаратаў ШВЛ, у Італіі, здаецца, — 8,8. Калі браць усё наркозна-дыхальнае абсталяванне, то ў Рэспубліцы Беларусь гэта лічба 38, чыста апараты ШВЛ — гэта болей за 25», — сказаў міністр. 

Што датычыць увядзення каранціну ў ВНУ, то Мінздароўя і Мінадукацыі пакуль лічаць такі крок немэтазгодным.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення вышэйшай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч.

«На сёння ва ўвядзенні каранціну ў ВНУ неабходнасці няма», — сказаў Каспяровіч.

Міністр Уладзімір Каранік дадаў, што дыстанцыйнае навучанне не апраўдала сябе на прыкладзе БНТУ. «Студэнты ўзялі і раз'ехаліся па бацьках», — сказаў ён.

«Калі ў вас у Мінску возьмуць тэсты, вы хутка атрымаеце вынік. А калі з'едзеце, то гэта зацягнецца. Студэнты ўзялі і паехалі да сваіх бабуль і дзядуль, што дыяметральна супярэчыць рэкамендацыям», — сказаў міністр.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік нагадаў пра галоўныя правілы, якія могуць дапамагчы засцерагчыся ад каранавіруса:

— не церці вочы,

— заставацца дома, калі ёсць першыя прыкметы недамагання,

— не кантактаваць з людзьмі, у якіх ёсць прыкметы захворвання.

Міністр Каранік расказаў, чаго баяцца беларускія медыкі

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930