Знайсці
25.03.2020 / 12:25РусŁacБел

Паглядзіце, як каранавірус паражае лёгкія ФОТА

Дзякуючы шырокаму інфармаванню простыя людзі ведаюць пра першасныя сімптомы заражэння каранавірусам накшталт кашлю і падвышанай тэмпературы. «База» распавяла, як менавіта ў інфіцыраваных COVID-19 развіваецца пнеўманія.

Адна з адметных асаблівасцяў віруснай пнеўманіі — гэта сіметрычнае паражэнне лёгкіх з полісегментарнымі запаленчымі зменамі (у некалькіх частках, гэта значыць у розных долях і розных не сумежных сегментах). Іншыя віды пнеўманіі развіваюцца, як правіла, у межах адной долі лёгкага, а не ўсюды. Так, пры захворванні COVID-19 на камп'ютарных тамаграмах бачныя ўшчыльненні лёгачнай тканкі, падобныя да празрыстых пацёртых плямаў. У медыцыне такія паталогіі называюць сімптомам «матавага шкла».

На ранняй стадыі развіцця віруснай пнеўманіі (выяўляецца да 4-га дня захворвання) «матавае шкло» ўзнікае не больш чым у трох агменях. Пры гэтым ушчыльненні распаўсюджваюцца пераважна ў ніжніх долях і на перыферыі, а іх максімальны дыяметр не перавышае 3 см. З-за пашкоджанняў у альвеолах назапашваецца вадкасць, якая прыводзіць да парушэння кіслароднага абмену і кіслароднага галадання пацыента, такія пацыенты пачынаюць скардзіцца на дыхавіцу і цяжкае дыханне.

Камп'ютарная тамаграфія заражанага з Самарскай вобласці. Выява «Базы»

Затым пнеўманія пачынае прагрэсаваць. На працягу 5-8 дзён колькасць ушчыльненняў па тыпу «матавага шкла» становіцца большай, і яны паступова трансфармуюцца ў агмені кансалідацыі на перыферыі лёгкіх.

Выява «Базы»

На пікавай стадыі віруснай пнеўманіі (яна развіваецца на 10-13 дзень) з'яўляюцца множныя ўшчыльненні па тыпу «матавага шкла» з рознай працягласцю. Прычым паражэнне можа быць больш шырокім-субтатальным, з уцягваннем усёй долі цалкам, а не толькі ў межах аднаго сегмента.

Вірусная пнеўманія складае да 29% ад усіх пазабальнічных пнеўманій, якія патрабуюць шпіталізацыі. Аднак яе развіццё правакуе, як правіла, грып (50-60%), рэспіраторныя вірусы (20-25%) і адэнавірусы (каля 10%). Да пандэміі COVID-19 каранавірусы рэдка рэгістраваліся як узбуджальнікі пнеўманіі, але цяпер яна ёсць у большасці пацыентаў, якія знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930