Знайсці
25.03.2020 / 09:521РусŁacБел

«Удзельнікам парада тройчы ў дзень мераюць тэмпературу» — як Масква рыхтуецца да 9 Мая

Падрыхтоўка да параду ў дзень 75-годдзя Перамогі, які адбудзецца 9 мая, праходзіць у планавым парадку, паведамілі rbc.ru ў Мінабароны РФ.

У ведамстве адзначылі, што ўвесь асабовы склад, які ўдзельнічае ў парадзе, прайшоў паглыбленае медыцынскае абследаванне на фоне распаўсюджвання каранавіруса і дапушчаны да ўдзелу ў рэпетыцыях. Удзельнікаў парада часова размясцілі ў вайсковых частках маскоўскага гарнізона і навучальных устаноў Мінабароны.

У прэс-службе Мінабароны расказалі, што сярод прынятых ваенным ведамствам мер па барацьбе з каранавірусам — усталяванне бактэрыцыдных ультрафіялетавых лямпаў і стварэнне запасу сродкаў дэзынфекцыі, медыкаментаў і сродкаў індывідуальнай абароны ў месцах пражывання ўдзельнікаў парада. 

Падчас падрыхтоўкі да параду вайскоўцы будуць знаходзіцца пад медыцынскім наглядам. Зараз удзельнікам парада тры разы на дзень вымераюць тэмпературу. 

Замежныя вайскоўцы, якія пацвердзілі свой удзел у парадзе, пройдуць каранцінныя мерапрыемствы ў сваіх краінах.

12 сакавіка прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведамляў, што ўлады пакуль не плануюць адмяняць парад Перамогі з-за каранавіруса або абмяжоўваць яго фармат.

16 сакавіка мэрыя Масквы ўвяла забарону на правядзенне любых масавых мерапрыемстваў, калі колькасць іх удзельнікаў перавышае 50 чалавек. Гэтыя абмежаванні дзейнічаюць да 10 красавіка.

На святкаванне 75-годдзя Перамогі расійскія ўлады запрасілі ў Маскву лідэраў шэрагу краін. Пра сваю згоду прыехаць у Расію заяўлялі прэзідэнт Францыі, прэм'ер Індыі, прэзідэнт Манголіі і іншыя лідары дзяржаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930