Знайсці
25.03.2020 / 08:176РусŁacБел

У Італіі памёр 72-гадовы святар, які аддаў апарат вентыляцыі лёгкіх маладому пацыенту

У бальніцы італьянскага горада Лаверэ ў правінцыі Бергама ад каранавіруса памёр 72-гадовы святар Джузэпэ Берардэлі, які ахвяраваў свой апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх незнаёмаму маладому пацыенту, піша Бі-бі-сі.

Джузэпэ Берардэлі быў настаяцелем царквы ў мястэчку Казніга. Яго прыхаджане ўспамінаюць, што нават пасля ўспышкі каранавіруса ён не перастаў аказваць дапамогу.

Тады парафія купіла яму апарат ШВЛ. Аднак, як распавялі ў бальніцы горада Справеры, патрапіўшы туды, Берардэлі адмовіўся ад яго на карысць маладога чалавека, які ляжаў у тым жа аддзяленні.

Жыхары Казніга апладзіравалі з вокнаў і з балконаў, калі труну з целам пастара везлі на гарадскія могілкі. Цырымоніі развітання і пахавання не было ў сувязі з дзеючай у Італіі забаронай на масавыя мерапрыемствы.

У краіне дзейнічаюць жорсткія правілы каранціну. Жыхары, не занятыя ў ключавых сферах, могуць пакідаць дамы толькі для таго, каб купіць прадукты і медыкаменты.

У аўторак Папа Рымскі Францішак адслужыў малебен па памерлых дактарах і святарах, якія, па словах пантыфіка, з'яўляюцца прыкладам гераізму ў служэнні хворым.

Прынамсі 50 святароў у Італіі сталі ахвярамі Covid-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930