Знайсці
25.03.2020 / 09:561РусŁacБел

«Гэта кадэбэшныя фантазіі»: у БНФ і БХД пракаментавалі ўкід пра аб’яднанне партый

У тэлеграм-канале «Папаратар», блізкім да сілавых структур, паведамілі, што «прынятае рашэнне пра ўваходжанне БНФ у БХД».

Павел Севярынец і Рыгор Кастусёў. Фота Надзеі Бужан

«У прынцыпе рашэнне зразумелае: Народны фронт згубіў вялікую колькасць прыхільнікаў і мае фінансавыя праблемамы, у тым ліку з аплатай офіса. БХД ж, наадварот, на пад’ёме і працягвае прыцягваць сродкі з-за мяжы», — гаворыцца ў допісе.

Тым не менш, ананімны аўтар не ўлічвае таго, што Партыя БНФ мае дзяржаўную рэгістрацыю, а вось у БХД яе няма. Таму сам выраз пра ўваходжанне ў структуру БХД гучыць дастаткова непраўдападобна.

«НН» спытала лідараў Партыі БНФ і БХД, ці сапраўды іх структуры вырашылі аб’яднацца.

«Пра аб’яднанне нават размоваў не было. Мы сапраўды аб’ядноўваем нашы высілкі ў пытанні абароны незалежнасці. Наколькі я разумею, «Папаратар» — гэта такі праўладны рэсурс. Трэба аналізаваць, навошта яны імкнуцца абгадзіць БНФ. Значыць, нешта мы зрабілі правільна», — сказаў лідар БНФ Рыгор Кастусёў.

«Нейкія кадэбэшныя фантазіі, — эмацыйна рэагуе сустаршыня БХД Павел Севярынец. — Мы сапраўды ідэйна блізкія, разам працавалі падчас вылучэння адзінага кандыдата, але пра аб’яднанне гаворка не вядзецца. Гэта нейкае трызненне».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031