Знайсці
24.03.2020 / 20:102РусŁacБел

Праезд па платных дарогах можна будзе аплаціць электроннай віньеткай за канкрэтны перыяд часу

У Беларусі з'явіцца магчымасць аплачваць карыстанне платнымі дарогамі за пэўны перыяд часу. Гэта прадугледжана ўказам нумар 108, які 24 сакавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Згодна з указам, з 15 снежня 2020 года ва ўладальнікаў транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не большай за 3,5 т з'явіцца магчымасць аплаціць праезд па платных дарогах за пэўны перыяд. Цяпер плата спаганяецца з разліку пройдзенага кіламетражу.

Для аплаты за перыяд часу трэба будзе набыць электронную віньетку. Купіць яе можна будзе як у любым пункце абслугоўвання BelToll, так і аддалена — на афіцыйным сайце аператара сістэмы электроннага збору платы за праезд www.beltoll.by.

Указам таксама прадугледжана магчымасць унясення платы па разавым тарыфе ў выпадку неаплаты або няпоўнай аплаты праезду па платнай аўтамабільнай дарозе на працягу дзвюх гадзін з моманту фіксацыі парушэння. Пры гэтым аплата праезду па разавым тарыфе выключае спагнанне платы за праезд у павялічаным памеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930