Знайсці
24.03.2020 / 18:47РусŁacБел

П'яныя бяспраўнікі трапілі ў аварыю, уцякалі ад ДАІ і мяняліся ў машыне месцамі ВІДЭА

Раніцай 23 сакавіка на аўтадарозе М10 Кобрын — Гомель — мяжа Расіі аўтамабіль «Фольксваген» сутыкнуўся з аўтамабілем «Рэно» і з'ехаў, паведамляе МУС.

На месца здарэння выбыў экіпаж ДАІ. Неўзабаве інспектары заўважылі аўтамабіль і запатрабавалі спыніцца. Кіроўца праігнараваў іх патрабаванне, пачаўся пераслед.

Аднак у лясным масіве Бярозаўскага раёна кіроўца зразумеў, што ад пагоні яму не ўцячы, таму спыніўся.

Як высветлілася потым, кіроўца і пасажыр, якія знаходзіліся ў салоне (34-гадовыя жыхары Белаазёрска), былі п'яныя: 1,5 і 1,8 праміле алкаголю ў парах выдыханага паветра. Акрамя таго, абодва ніколі не мелі права кіравання. На момант здзяйснення ДТЗ за рулём знаходзіўся пасажыр аўтамабіля, а пасля аварыі п'яныя «бяспраўнікі» памяняліся месцамі.

На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку — за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930