Знайсці
24.03.2020 / 18:174РусŁacБел

Віцебчука судзяць за падрыхтоўку тэракту, але пра яго справу ніхто нічога не ведае

У панядзелак, 23 сакавіка, Віцебскі абласны суд пачаў слуханні справы нейкага Ільі Сікорскага, якога абвінавачваюць у шэрагу злачынстваў, звязаных з тэрарызмам. Працэс закрыты, пра яго пішуць «Народныя навіны Віцебска». 

Сікорскі абвінавачваецца адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, прычым давесці да канца ён змог толькі адно злачынства. Па двух артыкулах яго абвінавачваюць у падрыхтоўцы злачынства, яшчэ па двух — у спробе яго здзяйснення.

Так, Сікорскаму інкрымінуюць падрыхтоўку (артыкул 13 КК) да здзяйснення акта тэрарызму (частка 2 артыкула 289 КК) і фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці (частка 2 артыкула 290-1 КК). Акрамя таго, яго абвінавачваюць у замаху (артыкул 14 КК) на вярбоўку ці іншае ўцягванне асобы ў тэрарыстычную дзейнасць, а менавіта навучанне ці іншая падрыхтоўка асобы (частка 1 артыкула 290-2 КК) і ўдзел у арганізацыі, створанай для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці (частка 2 артыкула 290-4 КК).

Уласна ў здзяйсненні злачынства Ілля Сікорскага вінавацяць толькі па адным артыкуле — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні (частка 1 артыкула 130 КК).

Злачынства, у якім абвінавачваюць Сікорскага, ён здзейсніў за межамі Віцебскай вобласці, але гэтую справу перадалі на разгляд Віцебскаму аблсуду. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме, таму «ННВ» не ўдалося даведацца падрабязнасці. Старшынюе на пасяджэннях Андрэй Прэйс.

Самыя цяжкія санкцыі прадугледжаны артыкулам КК аб падрыхтоўцы тэракту, за такое злачынства пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера