Даслаць навіну
Знайсці
24.03.2020 / 16:27 10

Польшча прымае радыкальныя захады бяспекі: больш за двое не збірацца

Павялічыць

tvn24.pl

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі абвясціў пра чарговыя абмежаванні ў сувязі з пандэміяй каранавіруса, паведамляе «Белсат».

«Мы бачым, што гэта патрэбна і неабходна, каб засцерагчыся ад сітуацыі, калі каранавірус будзе распаўсюджвацца, як у Італіі ды Іспаніі», — падкрэсліў прэм’ер-міністр падчас прэс-канферэнцыі.

Улады Польшчы ўводзяць абмежаванні на перамяшчэнні. З дому можна выходзіць у краму па прадукты, каб адведаць блізкіх сваякоў, у аптэку, да доктара ды выводзіць на шпацыр сабакаў. Таксама асобы, што маюць працу, якую немагчыма выконваць дыстанцыйна, будуць мець права выходзіць на вуліцу, каб дабрацца да месца працы і вярнуцца дамоў. Пад забарону перамяшчэнняў не падпадаюць валанцёры, што дапамагаюць у барацьбе з эпідэміяй.

Прэм’ер-міністр таксама паведаміў пра забарону выходзіць на вуліцу у групах, большых за дзве асобы (за выключэннем сем’яў).

Таксама ў транспарт трэба сядаць, калі занята не болей за палову пасадачных месцаў.

Кантраляваць захаванне правілаў будзе паліцыя, штраф за парушэнне — да 5 тыс. злотых (каля 1,5 тыс. еўра). Новыя правілы ўступаюць у сілу ад 25 сакавіка і будуць дзейнічаць да 11 красавіка.

«Перад намі вельмі цяжкая фаза, бо новыя абмежаванні будуць моцна ўплываць на наша штодзённае жыццё. Усе справы, акрамя выхаду ў краму па прадукты, у аптэку па лекі ды выхад з сабакам на кароткі шпацыр, трэба адкласці», — дадаў Маравецкі.

На сёння ў Польшчы 9 асобаў памерлі ад наступстваў інфекцыі, у краіне зарэгістравалі 774 выпадкі заражэння.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

2
Ёпрст / адказаць
24.03.2020 / 21:11
Ствараецца уражанне, што з матэматыкай у Лукашэнкі поўны аблом. Як і у некаторых каментатараў! Калі гаварыць дыпламатычна, дык ён у гэтай справе поўны неадэкват!
1
меркаванне / адказаць
25.03.2020 / 14:07
Alex Doc, ааа, дык ён баіцца нашых вопляў? А можа ўсё ж грошай у банкрота няма, а свае шкадуе даставаць з "тумбачкі"? 
1
Максим Дизайнер / адказаць
25.03.2020 / 14:10
Ян Севярын Бакей

Вельми жорстка узялися, гыыыы. За 7 ярдов можно и остановки спиртом попрыскать. А на 5-6, что останутся, детей в Ленданах и штатах попрыстраивать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31