Знайсці
24.03.2020 / 15:102РусŁacБел

Мэр Масквы заявіў пра адсутнасць рэальных звестак па заражаных каранавірусам

Улады не валодаюць дакладнымі звесткамі пра рэальны ўзровень распаўсюджвання каранавіруса ў расійскіх рэгіёнах. Пра гэта ў аўторак, 24 сакавіка, паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, пішуць ria.ru.

«Не ўсе рэгіёны разумеюць. Ён [кіраўнік рэгіёну] бачыць там, ну, адзін ў яго захварэў, але справа ў тым, што аб'ём тэставання вельмі нізкі», — адзначыў мэр сталіцы падчас нарады ў кіраўніка дзяржавы.

Пры гэтым ён дадаў, што дакладных звестак па заражаных няма і па свеце ў цэлым. «Рэальнай карціны і ў свеце ніхто не ведае», — падкрэсліў кіраўнік горада.

За мінулыя суткі ў Расіі выявілі 57 новых выпадкаў інфікавання. Такім чынам, агульная колькасць зарэгістраваных у краіне выпадкаў павялічылася да 495.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930