Даслаць навіну
Знайсці
24.03.2020 / 12:53 32

Лукашэнка: Вытрымаем да Вялікадня — значыць, будзем жыць

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з паслом КНР у Беларусі Цуй Цымінам. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь не зачыняла мяжу з аніводнай краінай. Але вельмі сур'ёзна кантралюе сітуацыю з пункту гледжання прыезду грамадзян з эпідэміялагічна неспрыяльных краін, у тым ліку з Германіі, Францыі і Італіі, піша sb.by

— Да нас прыязджаюць розныя людзі, але ў аэрапорце (у асноўным гэта паветраныя зносіны) мы вельмі сур'ёзна кантралюем тых, хто прыбывае ў Беларусь, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

— У суткі бывае ніводнага заражанага каранавірусам. Бывае два-тры чалавекі, але без усялякіх сімптомаў. Мы іх абавязкова, вядома, на каранцін саджаем. Праз тыдзень-паўтара яны выходзяць. Праўда, кляймяць нас рознымі словамі, што мы іх дарма затрымалі, але такая сітуацыя. Таму я малю Бога, каб мы і далей такім чынам прайшлі гэты пік вірусных захворванняў, і сітуацыя стабілізавалася дакладна так, як яна ў вас сёння стабілізавалася, людзі вяртаюцца да нармальнага жыцця.

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі па радзе кітайскіх спецыялістаў пад асаблівай апекай знаходзяцца пажылыя людзі, якія найбольш уразлівыя да вірусаў. Аднак пры гэтым Аляксандр Лукашэнка дадаў, што яго турбуе іншая тэндэнцыя:

- Мы неяк кінуліся на каранавірус. Сёння я папярэдзіў Міністэрства аховы здароўя і кіраўніка Адміністрацыі, ён займаецца гэтым пытаннем: мы менш пачалі надаваць увагу іншым хваробам. Бо ад каранавіруса у нас, цьфу-цьфу, не загінуў яшчэ ніводны чалавек, а ад іншых хвароб людзі гінуць. Таму я папярэдзіў, каб дактары не аслаблялі ўвагу да людзей з іншымі хваробамі.

Ён падкрэсліў, што найбольш схільныя да заражэння ўсякага роду вірусамі і трапляюць у бальніцу ў асноўным людзі, якія маюць не адну хваробу, а цэлы букет: сардэчна-сасудзістыя захворванні, хваробы органаў дыхання, гіпертанія, лішняя вага, цукровы дыябет і іншае.

— Вядома, любы вірус на такога чалавека кідаецца і пачынае яго трэсці, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — У дактароў нашых пакуль атрымоўваецца спраўляцца, але расслабляцца мы не плануем.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што БРСМ, сацыяльныя службы, валанцёрскія арганізацыі дапамагаюць пажылым людзям з дастаўкай на дом лекаў, прадуктаў харчавання, і гэтая праца будзе ўзмоцнена:

— Робім гэта зыходзячы з жыцця. Усялякае ў жыцці бывае, але галоўнае — не панікаваць. Бо я больш за ўсё баюся, што людзі захварэюць псіхозам, нават ад таго, што адбываецца ў СМІ. Ад псіхозу будуць астатнія хваробы. Так гавораць і спецыялісты. Таму ваш вопыт, наш вопыт мы выкарыстоўваем, каб на гранічна дапушчальным для нас узроўні прайсці вось гэты пік. Вытрымаем да праваслаўнага Вялікадня [19 красавіка — НН] — значыць, жыць будзем.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

4
меркаванне / адказаць
25.03.2020 / 13:58
Нейкі чалавек, той, хто беларусаў называе "народцам", а краіну "клачком землі", а яшчэ памятаем пра "вашывых блох", "адмарозкав", "казлоў" і "безяйцавых", заслугоўвае справядлівых мянушак ад народа. Карацей, не падлізывай свайму гаспадару, халоп. 
2
Нейкі чалавек / адказаць
25.03.2020 / 16:14
меркаванне, хто ты такое ёсьць, каб выступаць ад імя народа? Кажы за сябе асабіста. І пачытай мой папярэдні камэнтар. Бо лянуюся яшчэ раз марнаваць на цябе словы. 
3
HENRIK KWINTA / адказаць
25.03.2020 / 19:13
У нямецких салдат на раменных бляхах было написана "З нами Бог". Беларускаму легпраму трэба пачаць выпуск раменных блях з надписам "З нами Лукашэнка" и абавязаць усих людзей насиць паверх вопратки рамень з такой бляшкай. Тады нам нияки хрэн не страшны.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31