Знайсці
24.03.2020 / 11:191РусŁacБел

На фоне эпідэміі каранавіруса ў Беларусі актывізаваліся фінансавыя махляры. Вось што яны прыдумалі

Пра новы від махлярства паведамляе БПС-Сбербанк.

«Да нас паступаюць паведамленні аб тым, што абвешчаная СААЗ пандэмія каранавіруса прывяла да актывізацыі махлярства ў інтэрнэце.

Зламыснікі імітуюць афіцыйную рассылку на мабільны тэлефон і паведамляюць аб аднабаковым рашэнні Банка пералічыць працэнты па дэпазіце ў Фонд барацьбы з каранавірусам у адпаведнасці з пастановай Саўміна», — гаворыцца ў паведамленні банка.

У банку нагадваюць, што ўстанова ніколі не рабіла такіх рассылак і наяўнасць гэтай пастановы з'яўляецца хлуснёй.

«З мэтай захавання сваіх асабістых звестак, не адказвайце на падобныя паведамленні і не пераходзьце па спасылках. Нікому не паведамляйце паролі з СМС, нумар карты і тры лічбы на яе абароце!» — падкрэсліваюць у БПС-Сбербанку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера