Знайсці
24.03.2020 / 10:42РусŁacБел

У інтэрнэце збіраюць сродкі на кнігу пра Міхала Анемпадыстава

Ідзекраўдфандынгна кнігу «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў». Тэксты кнігі створаныя праз некалькі месяцаў пасля смерці Міхала Анемпадыстава. Пра яго пішуць блізкія, знаёмыя і незнаёмцы, ствараючы своеасаблівую «мапу» выкшталцоных ценяў выбітнага дызайнера, мастака і паэта. 

У выданні:

  • цікавыя і новыя факты пра Міхала Анемпадыстава;
  • яго вершы і песні для «Новага неба» і «Народнага альбома»;
  • сцэнарый «Народнага альбома» для польскай тэлевізіі з канферансам Міхала (друкуецца ўпершыню!);
  • успаміны больш за 60 аўтараў — творцаў і актывістаў пакалення 90-х (Уладзімер Арлоў, Вольга Бабкова, Лявон Вольскі, Адам Глобус і інш.);
  • унікальныя фотаздымкі Міхала, яго сяброў і знаёмых;
  • «Магічная мапа» Міхала Анемпадыстава.

Збор сродкаў сканчаецца 31 сакавіка. Паспяшайцеся перадзамовіць кнігу па выгаднай цане!

Міхал Анемпадыстаў — дызайнер, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст. Стваральнік культавага «Народнага альбома», адзін з асноўных аўтараў беларускай рок-паэзіі 90-х. Як дызайнер стварыў канцэпцыю «Колеры Беларусі», а таксама безліч плакатаў, паштоўвак, лагатыпаў, вокладак… Заўчасна памёр у 2018 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930